Тэкіргёл (возера)
Выгляд
Тэкіргёл | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Плошча |
|
Найбольшая глыбіня | 9 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэкіргёл (рум.: Lacul Techirghiol) — возера ў Румыніі, размешчанае на беразе Чорнага мора, за 12 км ад горада Канстанца. На беразе возера знаходзяцца курорты Эфарыя і Тэкіргёл, вядомыя сваімі гразелячэбніцамі, якія выкарыстоўваюць сапрапелевы глей возера.
Плошча паверхні — 14,62 км². Возера ліманнага паходжання і ўтварылася з марскога заліва, які аддзелены ад мора пясчанай касой шырынёй 100 метраў і даўжынёй 3 км. З часам салёнасць возера падвышалася і дасягала ў максімуме 95 г/л.
У 1970-х гадах з-за шырокага ўкаранення ірыгацыі на тэрыторыі, суседняй з возерам, павялічыўся скід прэснай вады ў возера і салёнасць пачала памяншацца (83,6 г/л — 1970 г, 63,6 г/л — 1980 г. і 53,50 г/л — 1997 г.).