Тэнесійскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэнесійскі ўніверсітэт
англ.: University of Tennessee
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Tennessee
Заснаваны 1794
Студэнты 30 559[1]
Размяшчэнне Ноксвіл, Тэнесі, ЗША
Сайт utk.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэнесійскі ўніверсітэт (англ.: University of Tennessee) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ноксвіл у штаце Тэнесі.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1794 годзе, за два гады да таго, як Тэнесі стаў 16-м штатам ЗША.

Гэта флагманскі кампус аднайменнай універсітэцкай сістэмы з дзесяццю каледжамі бакалаўрыяту і адзінаццаццю каледжамі магістратуры. Ён налічвае больш за 30 000 студэнтаў з усіх 50 штатаў ЗША і больш чым 100 замежных краін.

Тэнесійскі ўніверсітэт — адзіны ўніверсітэт у ЗША, які мае тры праекты па рэдагаванні прэзідэнцкіх дакументаў. Ва ўніверсітэце захоўваюцца калекцыі прац усіх трох прэзідэнтаў ЗША, звязаных з Тэнесі: Эндру Джэксана, Джэймса К. Полка і Эндру Джонсана.

Дзевяць выпускнікоў універсітэта былі выбраны ў якасці стыпендыятаў Родса, а адзін выпускнік, Джэймс М. Бьюкенен, атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы ў 1986 годзе.

Універсітэт — адзін з найстарэйшых дзяржаўных універсітэтаў у Злучаных Штатах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]