Перайсці да зместу

Эндру Джонсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эндру Джонсан
англ.: Andrew Johnson
16-ы віцэ-прэзідэнт ЗША
4 сакавіка 1865 — 15 красавіка 1865
Папярэднік Ганібал Гэмлін
Пераемнік Шайлер Колфакс
17-ы Прэзідэнт ЗША
15 красавіка 1865 — 4 сакавіка 1869
Папярэднік Аўраам Лінкальн
Пераемнік Уліс Сімсан Грант
член Палаты прадстаўнікоў ЗША
4 сакавіка 1843 — 3 сакавіка 1853
Папярэднік Thomas Dickens Arnold[d]
Пераемнік Brookins Campbell[d]
губернатар Тэнесі[d]
12 сакавіка 1862 — 4 сакавіка 1865
Папярэднік Isham G. Harris[d]
Пераемнік Parson Brownlow[d]
Сенатар ЗША
8 кастрычніка 1857 — 4 сакавіка 1859
Папярэднік James C. Jones[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1859 — 4 сакавіка 1861
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1861 — 4 сакавіка 1862
Пераемнік David T. Patterson[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1875 — 31 ліпеня 1875
Папярэднік Parson Brownlow[d]
Пераемнік David M. Key[d]

Нараджэнне 29 снежня 1808(1808-12-29)[1][2][…]
Смерць 31 ліпеня 1875(1875-07-31)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Джэйкаб Джонсан[d]
Маці Mary McDonough[d][4]
Жонка Эліза Мак-Кардл-Джонсан[5]
Дзеці Марта Джонсан[d], Чарлз Джонсан[d][4], Мэры Джонсан[d][4], Роберт Джонсан[d][4] і Эндру «Фрэнк» Джонсан Малодшы[d][4]
Веравызнанне хрысціянства і хрысціянін
Партыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Армія Саюза[d]
Званне генерал
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эндру Джонсан (англ.: Andrew Johnson, 29 снежня 1809 — 31 ліпеня 1875) — 17-ы прэзідэнт ЗША з 1865 па 1869, першапачаткова прадстаўнік Дэмакратычнай партыі, абраны ў 1864 віцэ-прэзідэнтам пры рэспубліканцы А. Лінкальне (у той час блок, які яны прадстаўлялі, называўся «Нацыянальны саюз»).

Джонсан аддаваў перавагу хуткай рэканструкцыі зноў далучаных штатаў да Саюзу. Яго планы не давалі абароны былым рабам, і ён меў канфрантацыю з Кангрэсам, ў якім дамінавалі рэспубліканцы. Канфрантацыя скончылася імпічментам прэзідэнта. Джонсан стаў першым прэзідэнтам, якому вынеслі імпічмент, аднак ён быў апраўданы большасцю ў Сенаце ў адзін голас.

Джонсан нарадзіўся ў Ролі (Паўночная Караліна, ЗША). Быў вучням краўца, працаваў у некалькіх гарадах, перш чым пераехаў у Грынвіль, штат Тэнесі. Служыў у якасці члена муніцыпальнай рады і мэрам перад тым, як быў абраны ў Палату Прадстаўнікоў штату Тэнесі ў 1835 годзе. Пасля кароткай службы у Сенаце Тэнесі, Джонсан быў абраны у федэральную Палату Прадстаўнікоў ў 1843 годзе, дзе ён служыў пяць двухгадовых тэрмінаў. Ён стаў губернатарам Тэнесі на чатыры гады, і быў абраны заканадаўчым органам у Сенат у 1857. За час службы ў Кангрэсе, ён дабіваўся праходу закона пра хомстэды, які быў прыняты пасля таго як ён пакінуў крэсла Сенатара ў 1862.

Калі Паўднёвыя рабаўладальніцкія штаты ўключна Тэнесі пакінулі саюз, каб сфармаваць Канфедэратыўныя Штаты Амерыкі, Джонсан застаўся ў Саюзе, Джонсан быў адзіным сенатарам ад Канфедэратыўнага штата, які не сышоў ў адстаўку пасля таго як штат выйшаў з Саюзу. У 1862 годзе Лінкальн назначыў яго ваенным губернатарам Тэнесі пасля таго як штат быў адбіты. У 1864 годзе, Джонсан у якасці ваеннага дэмакрата і паўднёвага юніяніста, быў лагічным выбарам для Лінкальна, які хацеў дасласць паведамленне грамадству пра нацыянальную лучнасць паўночных і паўднёвых штатаў у сваёй прадвыбарчай кампаніі; Лінкальн перамог. Калі Джонсан прысягаў у якасці Віцэ-прэзідэнта ў сакавіку 1865 года, ён гаварыў няскладную прамову. Пазней ён адасобіўся, каб пазбегнуць публічнага абсмейвання. Шасцю тыднямі пазней, пасля забойства Лінкальна, ён заняў пасаду прэзідэнта.

  1. а б Lundy D. R. Andrew Johnson // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Andrew Johnson // NCpedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Джонсон Эндрю // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г д Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.