Тэнесійскі ўніверсітэт у Марціне
Выгляд
| Тэнесійскі ўніверсітэт у Марціне | |
|---|---|
| англ.: University of Tennessee at Martin | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: University of Tennessee at Martin |
| Заснаваны | 1927 |
| Студэнты | 7 117[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Марцін, Тэнесі, ЗША |
| Сайт | utm.edu |
Тэнесійскі ўніверсітэт у Марціне (англ.: University of Tennessee at Martin) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Марцін у штаце Тэнесі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вучэльня была заснавана ў 1900 годзе як баптысцкі каледж. У 1927 годзе, калі каледж быў пад пагрозай закрыцця, яго пераняла на сябе дзяржавай, і ён стаў афіляваны з Тэнесійскім універсітэтам як малодшы каледж. У 1951 годзе упершыню былі прапанаваны ступені бакалаўра, у 1967 годзе ён быў уключаны ў якасці кампуса ў сістэму Тэнесійскага ўніверсітэта. Менавіта тады ён атрымаў сваю цяперашнюю назву.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж сельскай гаспадаркі і прыкладных навук
- Каледж бізнэсу і глабальных спраў
- Каледж адукацыі, здароўя і паводніцкіх навук
- Каледж інжынерыі і прыродазнаўства
- Каледж гуманітарных навук і прыгожых мастацтваў
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэнесійскі ўніверсітэт у Марціне- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы