Тэр’е Луйк
Тэр’е Луйк | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 красавіка 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | кінаактрыса |
IMDb | ID 1425401 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Тэр’е Луйк (нар. 13 красавіка 1941 г., Талін) — эстонская актрыса, вядомая дзякуючы галоўнай ролі фільма «Гарэзныя павароты».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 13 красавіка 1941 года ў Таліне. У 1959 годзе скончыла школу, у школьныя гады займалася балетам і музыкай.
У тым жа годзе на кінастудыі «Талінфільм» знялася ў галоўнай ролі ў фільме «Гарэзныя павароты», які атрымаў такі поспех, што праз два гады было вырашана зняць каляровую панарамную версію пад назвай «Небяспечныя павароты»; актрыса атрымала прэмію за лепшую жаночую ролю на II-ым Кінафестывалі рэспублік Прыбалтыкі, Малдавіі і Беларусі (Рыга, 1960), крытыкай адзначаўся «талент маладой артысткі, якая здолела пры вонкавым падабенстве сваіх гераінь (яна грае ў фільме ролі абедзвюх сясцёр) адрозненне іх характараў» («Мастацтва кіно», 1960).
У 1960—1961 гадах знялася ў эпізадычных ролях у пары фільмаў кінастудыі «Талінфільм».
У 1961 годзе была зацверджана на галоўную ролю фільма «Каралева бензакалонкі» на яе кандыдатуры настойваў малады рэжысёр Мікалай Літус, які пачынаў здымаць фільм, з ёй ужо быў зняты матэрыял, але на працоўным праглядзе дырэкцыя Кінастудыі імя А. Даўжэнкі прыняла рашэнне зняць Луйк з ролі, бо тая «занадта інтэлігентная, халодная» і камедыі з ёй не атрымліваецца.
Кар’еру кінаактрысы не працягнула.
Зноскі