Тэхнагенны ландшафт
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Тэхнаге́нны ландша́фт — разнавіднасць антрапагеннага ландшафту, які фарміруецца ў працэсе вытворчай дзейнасці чалавека з выкарыстаннем тэхнічных сродкаў. Характарызуецца стварэннем у яго межах інжынерных збудаванняў або ажыццяўленнем тэхналагічных працэсаў, якія вядуць да змен у рэльефе, падземных і паверхневых водах, расліннасці. Да тэхнагеннага ландшафту адносяцца землі, парушаныя пры здабычы карысных выкапняў адкрытым спосабам, адвалы пустой пароды, шламасховішчы і інш.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.