Перайсці да зместу

Тэя Дора

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэя Дора
сербахарв.: Теодора Павловска
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Тэадора Паўлоўска
Дата нараджэння 1 мая 1992(1992-05-01) (32 гады)
Месца нараджэння
Краіна  Сербія
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, кампазітарка
Гады актыўнасці 2018 — ц.ч.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэадора Паўлоўска (сербск.: Теодора Павловска, нар. 1 мая 1992(1992-05-01), Бор), больш вядомая як Тэя Дора (англ.: Teya Dora) — сербская спявачка, кампазітарка і прадзюсарка. Прадстаўніца Сербіі на конкурсе песні «Еўрабачанне-2024» з песняй «Рамонда», заняла 17 месца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тэадора нарадзілася ў Боры, 1 мая 1992 года[1]. Сваю першую песню пад назвай «Да на мени је» яна апублікавала ў 2018 годзе[2], а значнай папулярнасці дабілася дзякуючы сінглу «Џанум» 2023 года[3].

Пісала песні для іншых вядомых сербскіх артыстаў, такіх як Ніколія, Наташа Беквалац, Ёвана Нікаліч, Анастасія і Зоі[2][4].

Нараўне з сярэдняй школай у Бялградзе яна таксама наведвала музычную школу «Воислав Вучкович» на аддзяленні фартэпіяна[5][6]. Затым Паўлоўска паступіла ў Музычны каледж Берклі ў Бостане, дзе вывучала спеў. У каледжы навучалася разам з Чарлі Путам[7]. Выконвала партыі бэк-вакалу для амерыканскіх артыстаў, напрыклад уладальнікаў прэміі «Грэмі» Пэці Осцін, Сайда Гэрэт, Джэры Ален і Валеры Сімпсан[8].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

  • Да на мени је (2019)
  • Олује (2020)
  • Улице (2021) з Ніколіяй
  • У илегали (2022)
  • Вози ме (2022)
  • Џанум (2023)
  • АТАМАЛА (2023) з Албінам
  • Рамонда (2024)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Luftika. Oglasila se majka Teya Dore o pobedi svoje ćerke: "Uopšte nije bila tolika razlika u glasovima publike“ (серб.). Luftika (6 сакавіка 2024). Праверана 7 сакавіка 2024.
  2. а б TEYA DORA: O muzici, školovanju na Berklee College of Music i inspiracijama (серб.). WANNABE MAGAZINE (23 ліпеня 2019). Праверана 12 сакавіка 2024.
  3. Kundačina, Aleksandra. Teya Dora otkriva sve o novoj pesmi i spotu za seriju Južni vetar: Na granici (серб.). Journal.rs (25 сакавіка 2023). Праверана 12 сакавіка 2024.
  4. Ko je Teya Dora i zašto tako dobro zvuči? (серб.). Noizz.rs (23 ліпеня 2019). Праверана 12 сакавіка 2024.
  5. Teya Dora: O muzici, školovanju na Berklee College of Music i inspiracijama. Wannabe Magazine. Праверана 5 чэрвеня 2023.
  6. Od Berklija, "Džanuma" do Malmea: Ko je Teya Dora, predstavnica Srbije (серб.). N1 (3 сакавіка 2024). Праверана 3 сакавіка 2024.
  7. Ratković, Vanja. Ko je Teya Dora i zašto tako dobro zvuči?. Noizz.rs (23 ліпеня 2019). Праверана 23 сакавіка 2020.
  8. Rosić, Anđelika. Teodora Pavlovska - R&B sa srpskim motivima (харв.). Antistres Vodič (4 жніўня 2015). Праверана 23 сакавіка 2020.