Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава
| Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава | |
|---|---|
| руск.: Всероссийский государственный институт кинематографии имени С. А. Герасимова | |
| | |
| Заснаваны | 1 верасня 1919 |
| Рэктар | Vladimir Malyshev[d] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
| Узнагароды | |
| Сайт | vgik.info (руск.) (англ.) |
Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава (УДIК) — федэральная дзяржаўная адукацыйная бюджэтная ўстанова вышэйшай і паслявузаўскай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі, заснаваная 1 верасня 1919 г. у Маскве. Знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.
З мая 2004 года УДІК рэалізуе таксама праграмы сярэдняй прафесійнай адукацыі.
Інстытут рыхтуе творчых спецыялістаў у галіне кінематаграфіі, тэлебачання, відэа і іншых экранных мастацтваў. У аспірантуры УДІК рыхтуюцца спецыялісты для навуковай і педагагічнай дзейнасці.
15 красавіка 2013 года інстытут аднесены да асабліва каштоўных аб’ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі і ўключаны ў Дзяржаўны спіс асабліва каштоўных аб’ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі.
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Атар Давідавіч Іаселіяні — грузінскі кінарэжысёр
- Анатоль Віктаравіч Красінскі (нар. 1930) — беларускі кіназнавец.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Лаўрэаты прэміі «Ніка»
- Універсітэты паводле алфавіта
- Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1919 годзе
- Вышэйшыя навучальныя ўстановы Масквы
- Кінематограф Расіі
- Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі
- З’явіліся ў 1919 годзе
- 1919 год у Маскве
- Старонкі, якія ўжываюць пашырэнне Kartographer