Атар Давідавіч Іаселіяні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Атар Давідавіч Іаселіяні
груз. ოთარ იოსელიანი
Отар Йоселіані.jpg
Дата нараджэння 2 лютага 1934(1934-02-02)[1][2][…] (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, мантажор, акцёр, рэжысёр, кампазітар, дырыжор, піяніст, рэжысёр-дакументаліст
Узнагароды
IMDb ID 0409646
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Атар Давідавіч Іаселіяні (груз. ოთარ დავითის ძე იოსელიანი; нар. 2 лютага 1934, Тбілісі) — грузінскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр. З 1984 года працуе ў Францыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1965 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІКа.

У 1962 годзе паставіў кароткаметражную стужку «Красавік», у 1964 годзе зняў дакументальны фільм «Чыгун», паказаўшы ў ім адзін дзень працы металургічнага завода. Для гэтых фільмаў быў уласцівы арыгінальны рэжысёрскі стыль, які яскрава выявіўся ў яго першай поўнаметражнай карціне «Лістапад» (1966), ганараванай у Канах прыза ФIПРЭСI і прыза Жоржа Садуля за лепшы дэбют. У 1971 годзе на экраны выйшаў фільм «Жыў пеўчы дрозд», у 1976 годзе рэжысёр паставіў «Пастараль», якая атрымала прыз ФІПРЭСІ на Берлінскім кінафестывалі.

З пачатку 1980-х гадоў працуе ў Францыі, там ён зняў некалькі дакументальных і поўнаметражных карцін. У 1984 годзе з’явілася стужка «Фаварыты месяца», атрымала на Венецыянскім кінафестывалі Спецыяльны прыз журы. Гэтай жа прэміяй былі адзначаны яшчэ два фільмы — «І стала святло» (1989) і «Разбойнікі. Кіраўнік VII» (1996). Пастаўленае ў 1992 годзе «Паляванне на матылькоў» атрымала некалькі кінаўзнагарод, уключаючы прэмію італьянскай кінакрытыкі імя Ф. Пазінеці на Венецыянскім кінафестывалі і прэмію фонду Андрэя Таркоўскага на XVIII Міжнародным кінафестывалі ў Маскве.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #122491556 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. http://famousdude.com/director-13/
  3. Otar Iosseliani // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #122491556 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. https://cineuropa.org/fr/newsdetail/297030/ Праверана 2 ліпеня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]