Перайсці да зместу

Уайт-Маўнтынс (Нью-Гэмпшыр)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уайт-Маўнтынс?
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уайт-Маўнтынс[1] (англ.: The White Mountains) — горны хрыбет, размешчаны ў ЗША, займае чвэрць плошчы штата Нью-Гэмпшыр і невялікую тэрыторыю на захадзе штата Мэн. Уваходзіць у горную сістэму Апалачы. Большая частка хрыбта адкрыта для наведвання, у тым ліку Нацыянальны лес Белай гары (англ.: White Mountain National Forest) і іншыя прыродныя паркі. Найбольш вядомая вяршыня — Вашынгтон (1917 м), якая з’яўляецца самай высокай гарой паўночнага ўсходу ЗША і месцам самых моцных вятроў на паверхні зямлі. Гара Вашынгтон — вяршыня, якяя ўваходзяць у Прэзідэнцкі хрыбет.

Зноскі

  1. арт. Нью-ГэмпшырБеларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).