Удзельнік:Annagrin/Сяргей Іванавіч Кажамякін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Annagrin/Сяргей Іванавіч Кажамякін

Сяргей Іванавіч Кажамякін (рус. Сергей Иванович Кожемякин, нарадзіўся 20 лістапада 1956 года, г. Ізяслаў, Хмяльніцкая вобласць, СССР) – беларускі фатограф, выкладчык гісторыі фатаграфіі.


Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сяргей Кажамякін нарадзіўся ў горадзе Ізяслаў Хмяльніцкай вобласці. Бацька – Кажамякін Іван Захаравіч (1926 – 2006 гг.) быў кадравым ваенным, удзельнікам баявых дзеянняў падчас Вялікай сусветнай вайны. Маці – Кажамякіна Настасся Васільеўна (1924 – 2008 гг.), працавала фармацэўтам.

Дзяцінства прайшло ў раз’ездах па месцу службы бацькі, у тым ліку ў ГДР і Венгрыі [1]. Пасля завяршэння сярэдняй школы ў горадзе Кечкемет (Венгрія), у 1974 паступіў ў Беларускі політэхнічны інстытут (зараз Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт) на машынабудаўнічы факультэт па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання», якую скончыў у 1979 г. З таго часу жыве і працуе ў Мінску.

У 1979 – 1994 гг. працаваў на інжынерных пасадах па атрыманай ва ўніверсітэце спецыяльнасці.

У 1985 – 1986 гг. вучыўся фатаграфіі ў студыі легендарнага Валерыя Лабко пры фотаклубе «Мінск». У гэты час сфарміравалася творчае аб’яднанне, у якое ўваходзілі Галіна Маскалёва, Уладзімір Парфянок, Ігар Саўчанка, Уладзімір Шахлевіч, Міхаіл Гарус і інш. У складзе творчай групы «Правінцыя» сфарміраваліся пэўня агульныя прынцыпы і стылістыка, якую пазней вызначылі, як «Мінская школа фатаграфіі»[1] [2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Кола інтарэсаў аўтара – творчая і дакументальная фатаграфія

У сваіх працах Сяргей Кажамякін выкарыстоўвае ананімныя і ўласныя фотаархівы для стварэння серыя канцэптуальных фатаграфій, ручное таніраванне, радыкальная кадрыраванне, секвенцыі. Працам уласцівы аналітычнасць і філасофскае абагульненне.

Усё гэта адлюстравалася ў серыях:

  • «Блакітныя бабачкі» 1992 г.
  • «Дзіцячы альбом» 1982 г.
  • «Сямейны альбом. Сапраўдныя фотаздымкі з сапраўднага жыцця» 1989-1992 гг.
  • «Фантомныя адчуванні» 1997-2002 гг.

Гэтыя серыі экспанаваліся ў рамках міжнародных выстаў, сярод якіх былі такія знакавыя праекты, як:

  • «Photo: Contemporary Photography in the USSR» (1991), самы вялікі на той момант з тых праектаў паказу фатаграфій, якія былі ажыццёўлены за мяжой СССР. Праца Сяргея Кажамякіна «Дачка» (1989 г.) была размешчана на вокладцы кнігі «PhotoManifesto: Contemporary Photography in the USSR» (1991) выдадзенай галерэяй Walker, Ursitti & McGinnis (выдавецтва Stewart, Tabori & Chang, New York, 1991)[3] [4];
  • «AFTER THE WALL», Moderna Museet, 1999 ;
  • «Behind Walls. Easten Europe before and beyond 1989». 15th Noorderlicht festival. Fries Museum, Leeuwarden. Нідэрланды 2008.

З 2004 года выкладаў курс па гісторыі фатаграфіі ў БДУ, Акадэміі мастацтваў, прыватных навучальных установах. У 2017 годзе ўвайшоў у шорт-ліст намінантаў на нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастацтва Беларусі[5]. Інфармацыя і праца аўтара прадстаўленыя ў кізе «Гісторыі Еўрапейскай фатаграфіі 2017-2000 гг.»[6], якая была выдадзеная ў 2017 годзе. У 2013 годзе ўвайшоў у склад беларускіх фатографаў, чыі працы былі выстаўленыя таргах аўкцыённага дому «Sotheby's».

Уласныя выставы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2002 «Фантомныя адчуванні». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
  • 2003 «І горад пазіраваў мне». ГЦ Манеж. Мінск
  • 2010 «Пятая пара года». Альфа-Банк. Мінск
  • 2011 «Пятая пара года». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва[7] [8], Мінск
  • 2013 «Вобразы чалавечыя». (Малітва). У рамках Wawa Design Festival, Soho Fabric. Warsawa
  • 2016 «Ментальныя дрэвы, гарады». Кнiжная Шафа. Мінск

Калектыўныя выставы (выбраныя)[правіць | правіць зыходнік]

  • 1988 «Пачатак / Начало». «Дом кіно». Мінск
  • 1990 «Беларускі фотаавангард». Кінацэнтр. Масква
  • 1990 «СССР-ФОТО. Фатографы з Мінску» (Photographers from Minsk). Fotografisk Galleri. Капенгаген
  • 1990 «Contemporary Photography from the USSR» (Сучасная фатаграфія з СССР). Нью-Йорк
  • 1991 «Новая хваля» ў фатографіі Расіі и Беларусі. Кінацэнтр. Масква
  • 1991 «In the Shadow of Nagasaki» (У цені Нагасакі). Выстава прац з калекцыі Музея фотамастацтва ў Адэнсе. Museet for Fotokunst Brandts Klaedefabrik. Адэнс, Данія
  • 1991 «Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR» (Фотаманіфест. Сучасная фатаграфія з СССР). Ад Беларусі ў выставе ўдзельнічалі: Ігар Саўчанка, Галіна Маскалёва, Уладзімір Шахлевіч, Уладзімір Парфянок, Сяргей Кажамякін, Валерый Лабко, Вадзім Качан, Іван Пятровіч, Генадзь Слабодскі, Алена Мулюкіна, Аляксандр Сіняк, Сяргец Ковалёў, Генадзь Родзікаў, Сяргей Сухавіцын, Аляксей Ільін. Museum for Contemporary Arts. Балтымар, ЗША
  • 1991 «Photo Manifesto: Photography of Perestroika» (Фотаманіфест. Фатаграфія перабудовы). Fine Art Gallery. Long Island University — Avram Family Gallery. Нью-Йорк
  • 1991 «Aspects of Contemporary Soviet Photography» (Аспекты сучаснай савецкай фатаграфіі). Art Gallery. University of Dartmouth. North Dartmouth
  • 1992 «Photo Manifesto: Contemporary Photography in the Former USSR (Фотаманіфест. Сучасная фатаграфія ў экс-СССР). У рамках фестывалю FOTOFEST’92. Georg P. Brown Convention Centre. Х'юстан
  • 1993 «Сучасная беларуская фатаграфія». Варшава (Музей незалежнасці) — Кракаў — Вроцлаў — Беласток
  • 1994 «Мастацтва сучаснай фатаграфіі. Расія. Украіна». Беларусь. Цэнтральны дом мастака. Масква 1994 «Monuments and Memory: Reflections on the Former Soviet Union» (Помнікі і памяць. Разважанні пра былы Савецкі Саюз). The Gallery of Contemporary, Art. Sacred Heart University. Fairfield Connecticut, США. — Akus Gallery. Easten Connecticut State University. Willimantic, Connecticut
  • 1994 «Nowa Fotografia Bialoruska» (Новая беларуская фатаграфія). Panstwowa galeria sztuki. Сопат (Польшча)
  • 1994 «Fotografie aus Minsk» (Фатаграфия з Мінску). IFA-Gallerie. Берлін
  • 1996 «Рэха маўчання». Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі.
  • 1996 «Spatia Nova: IV С.-Пецярбургская біенале». Музей гісторыі С.-Пецярбурга, С.-Пецярбург, Расія
  • 1997 «Рэха маўчання». Galeria Duna, Браціслава
  • 1998 «Past - Future. The Point of Transition». (сумесна з с І. Саўчанкам і Г. Маскалёвай), Hasselblad Center, Гётэборг, Швецыя
  • 1999 «AFTER THE WALL», Moderna Museet, Stockholm
  • 2000 «AFTER THE WALL», National Galerie im Hamburger Bahnhow Museum Fur Gegenwart, Берлін
  • 2000 «Echo of Silence», FotoBiennale Rotterdam,Stichting Grote of Sint-Laurenskerk. Rotterdam
  • 2000 «Фатаграфія «вырашальнага моманту»: беларускі варыянт». Групавая выстава з серыі «Аспекты сучаснай беларускай фатаграфіі». Галерэя візуальных мастацтваў «NOVA». Мінск
  • 2001 «goEurope.the kaleidoscopic eye». Museum Fur Photographie in cooperation with the magazine European Photography. Braunschweig, Germany[9]
  • 2001 «Murnau.Manila.Minsk. 50 Jahre Goethe-Institut». Deutche Historiche Museum, Берлін
  • 2001 «Dach = Дах». Выстава беларускага мастацтва. Kunsthaus «Tacheles». Берлін
  • 2006 «Тэрыторыя». Міжнародная выстава сучаснага мастацтва, Люблін 2008 «Behind Walls. Easten Europe before and beyond» 1989. 15th Noorderlicht festival. Fries Museum, Leeuwarden. Нідэрланды[10]
  • 2008 «Тэст на нацыянальны ген. Цытаты». У рамках гуманітарнай праграмы 1/6+, Цэнтр сучаснага мастацтва МАРС, Масква
  • 2010 «INTOUCH». Выстава сучаснага мастацтва. Музей сучаснага мастацтва, Мінск[11]
  • 2012 «Першая Мінская трыенале сучаснага мастацтва», Мінск[12]
  • 2012 «Палацавы комплекс». Выстава сучаснага мастацтва. Палац Румянцавых і Паскевічаў. Гомель[13]
  • 2014 «Avant gArte. Ад квадрата да аб'екта ». Выстава сучаснага мастацтва. Мінск[14]
  • 2014 «Мінская школа фотографіі. 1960-2000 гг.». З калекцыі. Дзяржаўны музейна-выставачный цэнтр РОСФОТО (РАСФОТА?). Санкт-Пецярбург[15]
  • 2016 «New Arrivals: Late 20th-Century Photographs from Russia & Belarus». Baltimore Museum of Art[16]
  • 2017 «Short-List. Выстава намінантаў на нацыянальную прэмію ў галіне выяўленчага мастцтва Беларусі». Цэнтр сучасный мастацтваў. Мінск[17]

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

1991

  • KATALOG, 4. arg. #1 'Photography from Minsk.' Essay by Valery Lobko. Odense
  • BILDTIDNINGEN #3 Stockholm
  • Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR. Пад рэдакцыяй: Walker, Ursitti & McGinniss. Выдавецтва: Stewart, Tabori & Chang.. Нью-Йорк (ЗША). ISBN 978-1556701993[18]

1992

  • International Month of Photography FOTOFEST'92. Houston, Texas
  • Мастацтва #9 «Сяргей Кажамякін. Партфоліа». Тэкст В. Лабко. Мінск

1994

  • NEUE BILDENDE KUNST, 'Neo-Factographie' Essay by Victor Tupitsyn; #3,  Berlin

1996

  • Eastern Europe: Spatia Nova. The IV St.Petersburg Biennale. Art Collegium Gallery, St.Petersburg

1997

  • Month of Photography-97, FOTOFO Foundation, Bratislava Echo of Silence , IMAGO #3, Bratislava

1998

  • Сонца без намордніка.' Эсэ Віктара Тупіцына, у кн. Віктара Тупіцына «Камунальны (пост)мадэрнізм», AdMarginem, ISBN: 5-88059-048-8 Масква

1999

  • Moskaleva, Galina. East — West: The Relations Between Concepts And Their Influence On Each Other, Imago No.7, Bratislava

2004

  • Фантомныя адчыванні срэбра, Аліна Сяргеева, pARTisan,#2, Мінск

2009

  • Мастацтва #10, Пейзаж працягам у год. Эсэ А. Белявец. Мінск

2013

  • Новая хваля. Беларуская фатаграфiя 1990-х. Мінск ISBN 978-985-562-093-9[19]
  • Штогодні альманах свободнай творчасці «Маналог», № 17. Мінск
  • Мастацтва #10, Эсэ Л. Гаўрылюк «Мінск на Мінской. WawaDesignу 2013»[20]

2017

  • Мінск. Нонканфармізм 1980-х. ISBN: 978-985-7140-43-5
  • The History European Photography. 1970-2000. ISBN: 978-80-85739-70-1[21]

2017

  • Red Horizon. Contemporary Art and Photography in the USSR and Russia, 1960-2010, Printed by Columbus Museum of Art, ISBN 978-0-918881-34-2[22]

Працы знаходзяцца ў калекцыях[правіць | правіць зыходнік]

  • Pocфото. Ст.- Пецярбург[23]
  • Museet for Fotokunst, Odense
  • Worchester Art Museum, Worchester, Massachusetts
  • Hasselblad Collection, Gothenburg, Sweden[23]
  • Нацыянальная бібліятэка, Мінск
  • Baltimor Museum of Art[24]
  • Прыватныя калекцыі ў Беларусі, Расіі, Германіі, Фінляндыі, Швецыі, Украіне, Даніі, ЗША

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б https://znyata.com/z-proekty/legends-kozhemyakin-1.html
  2. http://index.kalektar.org/i/minsk-school-of-photography/
  3. https://www.lensculture.com/books/5648-photo-manifesto-contemporary-photography-in-the-ussr
  4. http://www.imbalancemagazine.com/history/kozhemyakin/
  5. https://www.sb.by/articles/dolgi-i-avansy.html
  6. https://www.tvr.by/news/kultura/novoe_izdanie_evropeyskogo_fotoiskusstva_popolnila_belorusskaya_fotografiya/
  7. http://artmodern.museum.by/node/23885
  8. https://news.tut.by/culture/254954.html
  9. http://photography-now.com/exhibition/22730
  10. http://www.noorderlicht.com/en/archive/sergey-kozhemyakin/
  11. https://znyata.com/vystavki/artintouch.html
  12. https://znyata.com/novosti/belexpoartfoto.html
  13. http://artaktivist.org/afisha/events/proekt-dvorcovyj-kompleks-v-gomele/
  14. https://minsknews.by/v-minske-otkryilas-vyistavka-sovremennogo-iskusstva-avant-garte-ot-kvadrata-k-obektu/
  15. https://rosphoto.com/events/minskaya_shkola_fotografii-2779
  16. https://artbma.org/exhibitions/2015-new-Arrivals-Russia-And-Belarus
  17. http://budzma.by/event/vstryecha-s-avtorami-vystavki-short-list
  18. https://www.amazon.co.uk/Photo-Manifesto-Contemporary-Photography-U/dp/1556701993
  19. http://natbookcat.org.by/isgbi/marcview.do?id=1051511&position=4
  20. http://www.kimpress.by/files/pdf/mast/73.pdf
  21. https://neoluxor.cz/umeni/history-of-the-european-photography-1970-2000--258655/
  22. https://www.amazon.com/Red-Horizon-Contemporary-Photography-1960-2010/dp/091888134X
  23. https://listen.no/event/past-future-the-point-of-transition
  24. https://artbma.org/exhibitions/2015-new-Arrivals-Russia-And-Belarus

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]