Вікіпедыя:Унутраныя спасылкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Унутраныя спасылкі — патрэбны і магутны інструмент звязвання старонак унутры моўнага раздзелу Вікіпедыі.

Правільнай расстаноўцы Унутраных спасылак — вікіфікацыі — варта надаваць не меншую ўвагу, чым змесціву артыкула: добры артыкул лёгка можна сапсаваць недахопам або лішкам спасылак.

Навошта патрэбныя спасылкі? У першую чаргу для таго, каб дазволіць чытачу глыбей азнаёміцца з прадметам артыкула. Ключавое пытанне: наколькі верагодна, што той, хто чытае гэты артыкул захоча прачытаць іншы артыкул, на які можна спаслацца?

На што варта спасылацца[правіць зыходнік]

  1. Артыкулы, якія дапамагаюць лепш зразумець апісанае. Прыклад: спасылка на артыкул Геаграфія Францыі У артыкуле Францыя.
  2. Артыкулы, якія дапамагаюць лепш зразумець кантэкст апісанага. Прыклад: спасылка на артыкул Сярэдневякоўе у артыкуле Музей Сярэдневякоўя (Парыж).
  3. Артыкулы, прысвечаныя тэхнічным тэрмінам, патэнцыяльна незразумелым простаму чытачу. Прыклад: спасылка на артыкул Астралябія ў артыкуле Музей мастацтваў і рамёстваў (Парыж). Падобныя спасылкі пажадана суправаджаць кароткім тлумачэннем прадмета.
  4. Артыкулы аб геаграфічных аб’ектах, патэнцыяльна незнаёмых чытачу або якія могуць увесці ў зман з-за падабенства назваў.

На што не варта спасылацца[правіць зыходнік]

  1. Трывіяльныя тэрміны і паняцці, якія не маюць значэння для раскрыцця асноўнай тэмы артыкула: агульнавядомыя імёны і тапонімы, назвы моў, рэлігій, прафесій, валют, адзінак вымярэння і т.п. («працаваў электрыкам у маскоўскім трамвайным дэпо, атрымліваючы сто рублёў у месяц»).
  2. Аглядныя артыкулы — у выпадках, калі ёсць больш вузкаспецыялізаваныя артыкулы па той жа тэме. Так, замест паасобных спасылак ісландскі алфавіт (ісландская + алфавіт) правільней даць спасылку на Ісландскі алфавіт.
  3. Спісы неадназначнасцей — акрамя выпадкаў, калі трэба даць спасылку на сам неадназначны тэрмін («у прозвішча Іваноў — старажытнае паходжанне»).
  4. Тэрміны, вікіфікаваныя вышэй па тэксту артыкула («пераехаў у Парыж і ажаніўся на Парыжанке»). Як правіла, унутраная спасылка павінна з’яўляцца ў артыкуле толькі адзін раз — пры першым згадванні ў асноўным тэксце. Калі гэта карысна для чытача, спасылкі могуць быць паўтораны ў інфабоксах, табліцах, подпісах да выяў і зносках.
  5. Даты — акрамя асноўных дат, якія паказваюцца ў прэамбуле пасля загалоўка, і дат энцыклапедычна значных падзей, непасрэдна апісаных у артыкуле.