Удзельнік:Einimi/Чарнавік2

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генадзь Міхасевіч
Імя пры нараджэнні Генадзь Мадэставіч Міхасевіч
Мянушка «Віцебскі душыцель»
«Патрыёт Віцебска»
Дата нараджэння 1947(1947)
Месца нараджэння Віцебская вобласць, БССР, СССР
Грамадзянства  СССР
Дата смерці восень 1987
Прычына смерці Расстрэл
Забойствы
Колькасць ахвяр 36
Колькасць параненых 1
Перыяд забойстваў 19711985
Асноўны рэгіён забойстваў Віцебская вобласць
Спосаб забойстваў Задушванне
Выкарыстоўваемая зброя Вяроўкі, касынкі, шарфы, уласныя рукі, жгутак са стэблаў жыта
Матыў Помста, задавальненне, сексуальны
Тып ахвяр Жанчыны і маладыя дзяўчыны
Арышт і пакаранне
Дата арышту 9 снежня 1985
Прычына злову Лісты ў газету (узор почырку)
Пакаранне Смяротная кара

Генадзь Мадэставіч Міхасевіч (1947—1987) — савецкі серыйны забойца. У перыяд з 1971 па 1985 гады здзейсніў 36 даказаных забойстваў і згвалтаванняў жанчын і маладых дзяўчын і адзін замах на забойства. Арудаваў на тэрыторыі Віцебску, Полацку, а таксама ў ​​прылеглай сельскай мясцовасці Беларускай ССР. Ахвяр душыў, карыстаўся для гэтага, у асноўным, голымі рукамі. Судом быў прысуджаны да расстрэлу. Прысуд прыведзены ў выкананне. За час расследавання за злачынствы Міхасевіча было несправядліва асуджана 14 чалавек, некаторыя з іх атрымалі ў турме інваліднасць, некаторыя адсядзелі сур'ёзные тэрміны.

Біяграфія да забойстваў (1947—1971)[правіць | правіць зыходнік]

«Жанчыны мяне часта крыўдзілі, і я з дзяцінства збіраў на іх крыўду. Да мужчын — ніякай злосці, нават калі яны мяне пакрыўдзяць, а жанчыны, так лічу, вінаватыя ва ўсіх непаладках майго жыцця.»

— Са сведчанняў Міхасевіча ў судзе

Аб біяграфіі забойцы з адкрытых крыніц вядома няшмат. Генадзь Міхасевіч нарадзіўся ў 1947 годзе ў Віцебскай вобласці ў вёсцы Іст у звычайнай працоўнай сям'і[1].

У дзяцінстве быў замкнутым і малагаварлівым хлопцам, за што часта падвяргаўся кпінам з боку дзяўчын. З-за гэтага пакутаваў на комплекс сексуальнай непаўнацэннасці. Лічыцца, што гэтыя крыўды ў будучыні і сталі каталізатарам для пачатку злачыннай дзейнасці Генадзя. Сам ён пазней абвінаваціць жанчын ва ўсіх асабістых няўдачах[2].

У 1970 годзе паступіў у Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі, які некалькімі гадамі пазней скончыў. За перыяд навучэння ў тэхнікуме Міхасевіч неадначасова ездзіў да сваіх бацькоў у родную вёску Іст, недалёка ад якой і здзейсніў першыя злачынствы[3][4].

Злачынствы (1971—1985)[правіць | правіць зыходнік]

«Калі я яе душу, і яна трапеча, я адчуваю, як па маіх руках у мяне ўліваецца нейкая сіла.»

— Са сведчанняў Міхасевіча на допыце

Першае забойства адбылася 14 мая 1971 года. У той дзень Міхасевіч хацеў здзейсніць самагубства з-за таго, што растаўся са сваёй дзяўчынай (пазней следства вызначыла, што растаўся ён з ёй за год да гэтага). Дзеля гэтага ён адрэзаў у Полацке бялізнавую вяроўку. Але па дарозе сустрэў маладую жанчыну, Людмілу Андралаву. Як пазней скажа Генадзь, ён вырашыў «не давіцца з-за бабы, а лепей самому некага задавіць»[5].

З матерыялаў угалоўнай справы па гэтаму забойству: «16 мая 1971 года… у 48 метрах ад грунтовай дарогі, якая адыходзіць ад шасэ Полацк — Новаполацк, у разоры, бліз пасаджаных у тым месцы яблынь, быў знойдзены труп, ногі і тулава якога былі пакрытыя кавалкамі дзірвану, а твар прысыпаны зямлёй. Ад азначанай грунтовай дарогі да месца знаходжання трупа вёў след валачэння, які праходзіў па раллі, а затым па лузе. У пачатку яго знаходіліся туфлі і брошка пацярпелай. На шыі былі знойдзены сляды здаўлення органаў рукамі. Пры гэтым было адзначана, што яно рабілася правай рукой. Множныя ранкі на лбе, шчоках і вуснах давалі падставы для вываду аб тым, што рот пацярпелай закрываўся рукамі нападаючага. На руках у ніжняй іх трэці былі знойдзены сляды, якія сведчылі аб прывязванні ў гэтых месцах вяроўкі, з дапамогай якой рабілася перамяшчэнне трупа. Гэта пацвярджаецца таксама наяўнасцю ранак як на спіне, так і на ніжніх канечнасцях[6]...»

29 кастрычніка 1971 маньяк амаль папаўся на гарачым. Калі Міхасевіч схапіў чарговую дзяўчыну, та пачала вырывацца і крычаць. У гэты момант яе пачулі хлопцы, якія перапужаліся, але з ліхтарыкам пайшлі на крык. Міхасевіч гэта зразумеў і вырашыў не рызыкаваць, і уцёк з месца злачынства. Дзяўчына засталася жывая, а да следства папаў адзін доказ — вяроўка з крывёю першай групы (у барацьбе Міхасевіч быў укушаны)[6]. Аднак у гэты жа дзень забіў і згвалціў іншую дзяўчыну, труп якой быў знойдзены наступнай раніцай.

Наступныя забойствы здзейсніў у 1972 годзе, 15 красавіка і 30 ліпеня (гэтая ахвара была задушана стэбламі жыта). Яшчэ адну жанчыну забіў у красавіку 1973 года. У гэтым жа годзе скончыў тэхнікум, вярнуўся ў вёску Іст і пачаў працаваць у саўгасе. У 1974 годзе злачынстваў не рабіў[6].

Для ўсіх сваякоў, калег і сяброў Генадзь працягваў здавацца выдатным і працалюбівым чалавекам. Сам ён зусім не вылучаўся ад астатніх: меў сям'ю, рэдка спатрабляў алкаголь, не паліў, уступіў па асабістаму жаданню ў КПСС. Цікавым фактам з'яўляецца то, што Міхасевіч быў народным дружыннікам, і, па сутнасці, шукаў сам сябе[7].

Зноскі

  1. Віцебская справа. Частка 1 (руск.). Беларусьфільм.
  2. Віцебская справа. Частка 2 (руск.). Беларусьфільм.
  3. TUT.BY. «Витебское дело»: 20 лет спустя (руск.). TUT.BY.
  4. Владимир Демченко. Главные преступления советской эпохи. От перевала Дятлова до Палача и Мосгаза (руск.). Владимир Демченко.
  5. «Следствие вели…». Выпуск 33 — «Витебский душитель»
  6. а б в Геннадий Михасевич (руск.). Slaughter House.
  7. Беларусьфільм. Витебское дело (руск.). Беларусьфільм.


Матэрыялы для зносак[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя звесткі на англійскай мове Віцебская справа Інтэрв'ю са следчым па справе Інфармацыя аб справе на Tut Выкарыстаць для апісання раздзелу аб упамінаннях у культуры 10 фактаў Выдатны modus operandi English English English Кніга ў дапамогу Яшчэ адна і яшчэ Мадэстаў [1] [2]\ [3] [4] [5] [6]