Удзельнік:J-ka Zadzvinski/Аўтарскія правы/Змены ў правілах
Дзеянні ўдзельнікаў беларускай Вікіпедыі ў вобласці выканання аўтарскіх праў павінны быць узгоднены з:
- Умовамі выкарыстання, вызначанымі Фондам Вікімедыя;
- ліцэнзіямі Creative Commons Attribution-Share Alike License 3.0 (CC-BY-SA-3.0)[1] і GNU Free Documentation License (GFDL)[2];
- заканадаўствам пра аўтарскае права, якое дзейнічае ў ЗША і штаце Фларыда, [3] дзе размешчаны серверы беларускай Вікіпедыі;
- з заканадаўствам дзяржавы, у якой магчыма «выклапатанне аховы» [4][5][6][7][8][9].
Ліцэнзіі CC-BY-SA-3.0 і GFDL, па якім публікуюцца і распаўсюджваюцца тэкставыя матэрыялы беларускай Вікіпедыі, дазваляе іх распаўсюджанне, змену і выкарыстанне ў кожных (у тым ліку камерцыйных) мэтах пры ўмове, што ліцэнзія застаецца ў сіле і паказваецца спасылка на Вікіпедыю як на крыніцу. У Вікіпедыі адсутнічаюць нязменлівыя падзелы, а таксама ўступныя і апошнія тэксты У адпаведнасці з дамовамі Бернскай канвенцыі па ахове літаратурных і мастацкіх твораў[10] аўтарскае права распаўсюджваецца па змаўчанні. Гэта значыць, што нават творы, не пазначаныя знакам аховы аўтарскага права, могуць быць аб'ектам аўтарскага права.
Выкарыстанне іншых тэкстаў пры напісанні артыкулаў
[правіць | правіць зыходнік]Тэкст можа быць змесцаваны ў беларускай Вікіпедыі толькі пры выкананні адной з наступных умоў:
- калі гэты тэкст з'яўляецца грамадскім набыткам (як у ЗША, так і ў краіне паходжання);
- калі гэты тэкст не з'яўляецца аб'ектам аўтарскага права (напрыклад, у шэрагу краін да такіх тэкстаў адносяць законы і іншыя афіцыйныя дакументы, фальклор, расклады руху транспарта і тэлеперадач);
- калі вы з'яўляецеся аўтарам гэтага тэксту і згодны з яго распаўсюджаннем, зменай і выкарыстаннем (у тым ліку камерцыйным) на ўмовах ліцэнзіі CC BY-SA (і, магчыма, GFDL); падрабязней пра рэгістрацыю дазволаў гл. Вікіпедыя:Атрыманне дазволаў.
- калі праваўладальнік гэтага тэксту даў дазвол на распаўсюджанне, змену і выкарыстанне (у тым ліку камерцыйнае) на ўмовах ліцэнзіі CC BY-SA (і, магчыма, GFDL).
Увага! У пазбяганне памылкі пры запазычанні варта аналізаваць пэўнасць і склад аўтарскіх праў на творы ў крыніцах запазычання.
Дапушчаецца запазычанне фактаў (фактычнай інфармацыі) пра аб'ект артыкула.
Дапушчаецца выкарыстанне цытаты ў абсягу, апраўданым мэтай цытавання.
- Глядзі таксама:
- Вікіпедыя: Афармленне артыкулаў —Цытаты
- Вікіпедыя: Спасылкі на крыніцы —Спасылкі ў тэксце
- Вікіпедыя:Аўтарытэтныя крыніцы
- Вікіпедыя: У Сеціве
- Вікіпедыя:Крыніцы інфармацыі
- Вікіпедыя: Спасылкі на крыніцы
- Вікіпедыя:Зноскі
Выкарыстанне тэкстаў у самой Вікіпедыі
[правіць | правіць зыходнік]Пры капіяванні тэкстаў з іншых артыкулаў Вікіпедыі ці пры перакладзе тэкстаў з іншых моўных падзелаў Вікіпедыі трэба таксама выконваць аўтарскія правы, а менавіта выконваць вымогі ліцэнзіі GFDL і паказваць аўтараў артыкула, напрыклад, праз даданне (у каментарыях да праўкі) спасылкі на гісторыю правак іншага артыкула ці праз просты пералік асноўных аўтараў запазычанага матэрыялу.
Выкарыстанне малюнкаў пры напісанні артыкулаў
[правіць | правіць зыходнік]Пры месцаванні малюнкаў у беларускай Вікіпедыі варта дзеяць у адпаведнасці з правіламі выкарыстання малюнкаў і кіраўніцтвам па ліцэнзаванні малюнкаў.
Што рабіць пры парушэнні аўтарскіх праў
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]Калі быў створаны новы артыкул, змест якога яўна скапіраваны з несвабоднай крыніцы і невікіфікаваны, то паводле крытэрыяў хуткага выдалення ён можа быць хутка выдалена. Для гэтага ў пачатак артыкула трэба паставіць шаблон {{выдаліць|крыніца плагіяту}}, і артыкул будзе ў найкароткія тэрміны выдалены адміністратарамі. Пры гэтым у размовы ўдзельніку, які стварыў гэты артыкул, варта выставіць паведамленне пра недапушчальнасць плагіяту.
У выпадку калі парушэнне выяўлена не адразу пасля стварэння артыкула, ці матэрыял досыць вікіфікаваны змест артыкула варта замяніць на шаблон {{ПАП|крыніца плагіяту}}. Перапрацоўваць падобны артыкул варта на часовай старонцы (Назва артыкула/Temp). Калі артыкул не будзе перапрацаваны на працягу тыдня, то ён будзе выдалены.
Калі фрагмент, які парушае аўтарскія правы быў устаўлены ва ўжо існуючы артыкул, можна проста адкаціць гэту праўку, азначыўшы ў каментарыі прычыну адкату і крыніцу тэксту, які парушае аўтарскія правы.
Файлы
[правіць | правіць зыходнік]Падрабязна выкарыстанне файлаў (малюнкаў) апісана ў Вікіпедыя: Кіраўніцтва выкарыстання малюнкаў і Вікіпедыя:Ліцэнзаванне малюнкаў.
Файлы, загружаныя без інфармацыі пра аўтарства ці без ліцэнзіі, варта пазначаць шаблонам {{subst:nld}}, а ў «Абмеркаванні» удзельніка, які іх загрузіў, іх варта выставіць шаблон {{subst: Запыт пра статус файла|Файл: назва файла}}, інфармуючы пра тое, што файл без інфармацыі пра ліцэнзаванне можа быць выдалены на працягу тыдня.
Папярэджанні
[правіць | правіць зыходнік]Удзельніка, заўважанага ў плагіяце, варта папярэдзіць, выставіўшы яму ў абмеркаванне шаблон {{cv|< назва артыкула, якая змяшчае плагіят>}}. За наступнае парушэнне варта папярэдзіць шаблонам {{cv warning}}. Да сістэматычных парушальнікаў аўтарскіх праў, калі меркаваць добрыя намеры ужо няма падстаў, можа быць ужыта блакаванне.
Адказнасць за парушэнне аўтарскіх праў
[правіць | правіць зыходнік]За парушэнне аўтарскіх праў правіламі Вікіпедыі агаданы адміністрацыйныя меры ўплыву, аж да поўнай забароны парушальніку доступу да сайта.
Па-за Вікіпедыяй за парушэнне аўтарскіх праў агаданы меры адміністрацыйнай, крымінальнай і грамадзянскай адказнасці.
Адміністрацыйныя і крымінальныя справы разглядаюцца па месцы здзяйснення парушэння права, а грамадзянскія пазовы — па месцы жыхарства (знаходжанні) парушальніка.
- ↑ Афіцыйны тэкст ліцэнзіі Creative Commons Attribution-Share Alike License 3.0 (англ.)
- ↑ Афіцыйны тэкст ліцэнзіі GNU Free Documentation License 1.3 (англ.)
- ↑ Тэкст закона ЗША пра аўтарскія правы (англ.)
- ↑ Сусветная канвенцыя пра аўтарскае права ад 6 верасня 1952 г. (перагледжана ў Парыжы 24 ліпеня 1971 г.)
- ↑ Дамова САІУ па аўтарскім праве (WCT) (прыняты Дыпламатычнай канферэнцыяй у Жэневе 20 снежня 1996 г.)
- ↑ Дамова пра супрацоўніцтва ў вобласці аховы аўтарскага права і сумежных праў (Масква, 24 верасня 1993 г.)
- ↑ Афіцыйны сайт WIPO
- ↑ Paris Convention for the Protection of Industrial Property (англ.)
- ↑ Частка IV Грамадзянскага кодэкса Расійскай Федэрацыі «Права на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці і сродкі індывідуалізацыі»
- ↑ Бернская канвенцыя па ахове літаратурных і мастацкіх твораў ад 9 верасня 1886 г.