Удзельнік:J. C. Richter/Палігон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Народная Рэспубліка Балгарыя
Народна република България
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: «Мила Родино»
(«Мілая Радзіма»)
< 
 >
1946 — 1990

Сталіца Сафія
Мова(ы) Балгарская
Грашовая адзінка Балгарскі леў
Плошча 110.994 км²
Насельніцтва 7.029.349 чал. (1946)
8.948.649 чал. (1985)
Форма кіравання Сацыялістычная рэспубліка
Генеральны секратар ЦК БКП
 • 19461949 Георгі Дзімітраў
 • 19491954 Вылка Чарвенкаў
 • 19541989 Тодар Жыўкаў
 • 19891990 Пётр Младзенаў

Народная Рэспубліка Балгарыя (балг.: Народна република България) — афіцыйная назва Балгарыі падчас сацыялістычнага рэжыму. НРБ з'яўлялася членам Арганізацыі Варшаўскага дагавора і Савета эканамічнай узаемадапамогі.

У Другую сусветную вайну Балгарскае царства ўступіла на баку Восі. У 1943 на фоне пераходу ініцыятывы ў вайне на бок Савецкага Саюза ў краіне ўзмацніўся камуністычны рух і цар Барыс зрабіў спробу выйсці з саюза з Германіяй, але 28 жніўня нечакана памёр. У 1944 Балгарыю ахапіў палітычны крызіс. Няўдалыя спробы мірных перамоў прыводзяць да таго, што ў верасні 1944 савецкія войскі пачынаюць уварванне, не сустрэўшы, аднак, аніякага супраціву. 9 верасня камуністы пры дапамозе міністра абароны Івана Марынава ажыцяўляюць дзяржаўны пераварот і прыходзяць да ўлады, абвясціўшы народную рэспубліку.

У 1944 - 1945 новы урад правёў шэраг рэпрэсій супраць палітычных супернікаў, калектывізацыю і экспрапрыяцыі, што прыводзіць да ўзнікнення партызанскага Гаранскага руху, які карыстаўся падтрымкай Грэцыі. Для ліквідацыі супраціву быў створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (ДС), які захоўваў важную ролю ўвесь час існавання НРБ. Рэферэндум 1946 афіцыйна замацаваў сацыялістычны рэжым. Старшынёй Савета Міністраў стаў адзін з самых харызматычных дзеячаў Камінтэрна, Георгі Дзімітраў. Ён наладжвае сяброўскія стасункі з Югаславіяй і актыўна ўдзельнічае ў распрацоўцы праекта Балканскай Федэрацыі (дзяржавы, якая павінна аб'яднаць Югаславію, Албанію, Балгарыю, Румынію, і, пры ўмове перамоге кампартыі ў грамадзянскай вайне, Грэцыю).

Смерць Дзімітрава ў 1949 супадае з савецка-югаслаўскім расколам, які ставіць крыж на ідэях аб'яднання Балканаў. Новы генеральны сакратар Балгарскай камуністычнай партыі, сталініст Вылка Чарвенкаў, праводзіць чысткі ў партыі, заканчвае калектывізацыю, нягледзячы на ўзброеныя выступы сялян, і аб'яўляе курс на індустрыялізацыю краіны.

У 1954 пасля дэсталінізацыі да ўлады прыходзіць Тодар Жыўкаў. Пры нём НРБ ўваходзіць у АВД, прымае ўдзел у падаўленні Венгерскага паўстання 1956 і Пражскай вясны. Шчыльнае супрацоўніцтва з СССР прыносіла Балгарыі значныя эканамічныя выгады.

У 1989, падчас Восені народаў, Жыўкава адхіляюць ад ўлады, а БКП змяняе назву на Балгарскую сацыялістычную партыю, якая страчвае свой кіруючы статус. У 1990 прэзідэнтам становіцца кандыдат ад апазіцыйна

га Саюза дэмакратычных сіл Жэлю Жэлеў, а з афіцыйнай назвы дзяржавы выключаецца слова "Народная".

Штаб-кватэра БКП. Сафія (1984)