Удзельнік:ZlyiLev/У. С. Пуцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Спірыдонавіч Пуцін

Уладзімір Спірыдонавіч Пуцін (23 лютага 1911, Санкт-Пецярбург — 2 жніўня 1999, Санкт-Пецярбург) — бацька другога і чацвёртага Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Сын Спірыдона Іванавіча Пуціна.

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Пасля пачатку Першай сусветнай вайны сям’я пераехала ў вёску Памінава Тургінаўскай воласці Цвярскога павета Цвярской губерні, дзе прайшло яго дзяцінства.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў байцом 330 стралковага палка 86 дывізіі Чырвонай Арміі, ваяваў, абараняючы Неўскі пятачок, быў цяжка паранены, доўга лячыўся ў шпіталі. Пасля быў дэмабілізаваны, і затым пайшоў працаваць майстрам на завод ім. Ягорава. Пасля сыходу на пенсію ўладкаваўся на невялікі металургічны завод.

Памёр 2 жніўня 1999 года, пра тое, што сын праз некалькі дзён стане кіраўніком урада Расійскай Федэрацыі, даведацца не паспеў.

30 красавіка 2015 года Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін напісаў нататку пра свайго бацьку ў часопісе «Рускі піянер».

Зноскі

{{DEFAULTSORT:Пуцін Уладзімір Спірыдонавіч}} [[Катэгорыя:Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін]]