Цвярская губерня

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цвярская губерня
Coat of Arms of Russian Empire.svgГуберня Расійскай імперыі
Герб
Coat of Arms of Tver gubernia (Russian empire).png
Цэнтр Цвер
Утворана 1796
Скасавана 14 студзеня 1929
Плошча 56 837,0 вёрст²
Насельніцтва 1 769 135[1]
Пераемнасць:
Цвярское намесніцтва
Калінінская вобласць

Цвярская губерня (руск.: Тверская губерния) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1796—1917 у складзе Расійскай імперыі, у 1917—1929 — у складзе РСФСР у 1922—1929 — у складзе СССР. Была размешчана ў цэнтральнай Расіі, межавала з Маскоўскай і Смаленскай губернямі — на поўдні, Наўгародскай і Валагодскай губернямі — на поўначы, Пскоўскай губерняй — на захадзе і Яраслаўскай — на ўсходзе.

Плошча 56 837 вёрст² (64 686 км²).

Цвярская губерня была ўтворана ў 1796 годзе на месцы Цвярскога намесніцтва, заснаванага 25 лістапада 1775 года.

Цэнтрам губерні быў горад Цвер.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У момант ўтварэння Цвярская губерня ўключала 9 паветаў: Бежацкі, Вышневалоцкі, Зубцоўскі, Кашынскі, Наваторжскі, Асташкаўскі, Ржэўскі, Старыцкі, Цвярскі. У 1803  годзе былі адноўлены скасаваныя пры ўтварэнні губерні паветы: Весьягонскі, Калязінскі і Карчаўскі.

З 1803 да 1918 года ў склад губерні ўваходзілі 12 паветаў:

Павет Павятовы горад Плошча,
вёрст²
Насельніцтва[1]
(1897), чал.
1 Бежацкі Бежацк (9 450 чал.) 7 371,5 247 952
2 Весьягонскі Весьягонск (3 457 чал.) 6 171,1 155 431
3 Вышневалоцкі Вышні Валачок (16 612 чал.) 8 149,4 179 141
4 Зубцоўскі Зубцоў (2 992 чал.) 2 610,2 103 109
5 Калязінскі Калязін (5 496 чал.) 2 703,7 111 807
6 Кашынскі Кашын (7 544 чал.) 2 622,5 119 510
7 Карчаўскі Карчава (2 384 чал.) 3 810,9 119 009
8 Наваторжскі Таржок (12 698 чал.) 4 602,4 146 178
9 Асташкаўскі Асташкаў (10 445 чал.) 7 623,6 130 161
10 Ржэўскі Ржэў (21 265 чал.) 3 713,9 143 789
11 Старыцкі Старыца (6 368 чал.) 3 963,1 146 143
12 Цвярскі Цвер (53 544 чал.) 3 494,7 166 905

28 снежня 1918  года ўтвораны Кімрскі павет, 10 студзеня 1919 года — Краснахолмскі павет. 20 мая 1922  года скасаваны Зубцоўскі, Калязінскі і Карчаўскі паветы, а Весьягонскі і Краснахолмскі перададзены ў Рыбінскую губерню (вернутыя ў 1923). У 1924  годзе скасаваны Краснахолмскі і Старыцкі паветы, а ў 1927 — Кашынскі.

Пастановай Прэзідыума УЦВК «Аб утварэнні на тэрыторыі РСФСР адміністрацыйна-тэрытарыяльных аб’яднанняў краявога і абласнога значэння» ад 14 студзеня 1929 года з 1 кастрычніка 1929 года Цвярская губерня была скасавана і ўтворана Заходняя вобласць з цэнтрам у горадзе Смаленску, у складзе, у якасці асноўнага масіва, ніжэйзгаданых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: Смаленскай, Бранскай і Калужскай губерняў, Ржэўскага павета, паўднёвай часткі Асташкаўскага павета і валасцей Тысяцкай і Боркаўскай, Наваторжскага павета Цвярской губерні. Астатняя тэрыторыя губерні ўвайшла ў Цэнтральна-прамысловую вобласць[2][3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальны склад у 1897 годзе[4]:

Павет рускія карэлы
Губерня ў цэлым 92,8 % 6,7 %
Бежацкі 80,8 % 19,0 %
Весьягонскі 83,7 % 16,2 %
Вышневалоцкі 83,4 % 15,5 %
Зубцоўскі 98,7 % 1,2 %
Калязінскі 99,9 %
Кашынскі 99,9 %
Карчаўскі 99,8 %
Наваторжскі 89,1 % 10,6 %
Асташкаўскі 98,8 %
Ржэўскі 99,3 %
Старыцкі 99,8 %
Цвярскі 97,9 %

Дваранскія роды[правіць | правіць зыходнік]

Герб губерні c фф.апісаннем, зацверджаны Аляксандрам II (1856)

Вараб'ёвы, Жолабавы, Завалішыны, Зыкавы, Ігнацьевы, Ізвекавы, Ізедзінавы, Казарынавы, Казіны, Каліцееўскія, Калоўскія, Карабчэўскія, Каравулавы, Карда-Сысоевы, Карпоўскія, Каракіны, Кафтыравы, Кетрыц, Кіслоўскія, Клакачовы, Косцеравы,Свярчковы, Травіны.

Сімволіка[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўніцтва губерні[правіць | правіць зыходнік]

Генерал-губернатары[правіць | правіць зыходнік]

Імя Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады
Сіверс Якаў Яфімавіч граф, генерал-паручнік
1776—1781
Брус Якаў Аляксандравіч граф, генерал-паручнік
1782—1784
Архараў Мікалай Пятровіч генерал-паручнік
1784—1796

Кіраўнікі намесніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Імя Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады
Крачэтнікаў Міхаіл Мікітавіч генерал-маёр
1776
Туталмін Цімафей Іванавіч генерал-паручнік
1777—1783
Лапухін Пётр Васільевіч
1783—1784
Восіпаў Рыгор Міхайлавіч генерал-маёр
1784—1793
Палікарпаў Аляксандр Васільевіч генерал-маёр
1793—21.02.1797

Губернатары[правіць | правіць зыходнік]

Імя Тытул, чын, званне Час замяшчэння пасады
Тэйльс Ігнацій Антонавіч сапраўдны стацкі саветнік
21.02.1797—29.04.1800
Мертэнс Васіль Фёдаравіч сапраўдны стацкі саветнік
01.05.1800—09.05.1802
Ухтомскі Іван Міхайлавіч князь, сапраўдны стацкі саветнік
09.05.1802—19.02.1804
Ушакоў Аляксандр Андрэевіч сапраўдны стацкі саветнік
29.04.1804—12.03.1812
Калагрываў Лука Сямёнавіч стацкі саветнік
12.03.1812—10.03.1813
Озераў Пётр Іванавіч сапраўдны камергер
10.03.1813—07.06.1817
Усевалажскі Мікалай Сяргеевіч сапраўдны стацкі саветнік
17.07.1817—18.02.1826
Барысаў Васіль Андрыянавіч стацкі саветнік
18.02.1826—04.03.1830
Абрэскаў Дзмітрый Міхайлавіч стацкі саветнік
04.03.1830—18.12.1830
Горн Пётр Рыгоравіч сапраўдны стацкі саветнік
18.12.1830—12.02.1831
Апраксін Пётр Іванавіч граф, сапраўдны стацкі саветнік
12.02.1831—19.04.1831
Цюфяеў Кірыл Якаўлевіч сапраўдны стацкі саветнік
26.04.1831—13.04.1834
Талстой Аляксандр Пятровіч граф, сапраўдны стацкі саветнік
13.04.1834—16.12.1837
Балгаўскі Якаў Дзмітрыевіч сапраўдны стацкі саветнік
16.12.1837—06.12.1842
Бакунін Аляксандр Паўлавіч стацкі саветнік (тайны саветнік)
16.12.1842—18.10.1857
Бараноў Павел Трафімавіч граф, Світа Яго Вялікасці, генерал-маёр, в. а. (зацверджаны 13.09.1858)
18.10.1857—14.10.1862
Баграціён Пётр Раманавіч князь, Світа Яго Вялікасці, генерал-маёр (генерал-лейтэнант)
14.10.1862—25.03.1868
Сомаў Афанасій Мікалаевіч у званні камергера, сапраўдны стацкі саветнік (тайны саветнік)
31.03.1868—03.05.1890
Ахлёстышаў Павел Дзмітрыевіч у званні камергера, сапраўдны стацкі саветнік
03.05.1890—07.11.1897
Галіцын Мікалай Дзмітрыевіч князь, тайны саветнік
07.11.1897—06.12.1903
Шырынскі-Шыхматаў Аляксей Аляксандравіч князь, сапраўдны стацкі саветнік (гофмайстэр)
12.12.1903—13.04.1904
Урусаў Сяргей Дзмітрыевіч князь, сапраўдны стацкі саветнік
31.12.1904—10.06.1905
Сляпцоў Павел Аляксандравіч сапраўдны стацкі саветнік
27.06.1905—25.03.1906
Бюнтынг Мікалай Георгіевіч сапраўдны стацкі саветнік
15.04.1906—02.03.1917


Параўнанне з Цвярской вобласцю[правіць | правіць зыходнік]

Плошча Насельніцтва
Цвярская губерня, 1913 65,1 тыс.км² 2351,1 тыс.чал.[5]
Цвярская вобласць, 2010 84,2 тыс.км² 1353,5 тыс.чал.[6]
Тэрыторыя губерні і вобласці на карце
Карта-схема зроблена на аснове аб’яднання лістоў двухвярстовай тапаграфічнай межавой карты Цвярской губерні 1853 г., выдадзенай пад кіраўніцтвам Аляксандра Іванавіча Мендэ (Мент). Дэталёвы прагляд карты


Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Карты[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]