Ужын (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ужын
Морфаметрыя
Плошча
  • 8,8 км²
Размяшчэнне
Краіна
Ужын (возера) (Расія)
Ужын (возера)
Ужын (возера)
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 01040200211102000021276
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У́жын (руск.: Ужин) — возера на паўночным усходзе Валдайскага раёна Наўгародскай вобласці Расіі. Размешчана ў цэнтры Валдайскага ўзвышша на тэрыторыі Валдайскага нацыянальнага парка. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад Рошчынскага сельскага паселішча.

Плошча возера складае 8,8 км². Ужын мае выцягнутую форму, з-за чаго зверху больш падобна на раку, чым на возера. Максімальная глыбіня дасягае 85 м. Даўжыня — 15 км, сярэдняя шырыня — 800 м (у самым вузкім месцы — 65 м).

Ужын злучаны з Валдайскім возерам штучным каналам «Копкай», пабудаваным у 1862 годзе на месцы рэчкі Федасееўкі для паскарэння цячэння ракі Валдайкі. Будаўніцтва вялося на сродкі Іверскага манастыра.

Назва возера паходзіць ад слова «вузкі» з-за яго спецыфічнай формы.

На беразе возера знаходзяцца пасёлак Рошчына, вёскі Ужын, Церахова, Нелюшка, а таксама рэзідэнцыя Прэзідэнта Расіі «Доўгія Броды» (іншая назва — «Валдай»)[1].

Зноскі