Украінская рапсодыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Украінская рапсодыяM:
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Кінастудыя імя А. Даўжэнкі
Працягласць 83 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1961
IMDb ID 0055563

«Украінская рапсодыя» — мастацкі фільм рэжысёра Сяргея Параджанава, зняты ў 1961 годзе. Прэм’ера адбылася 31 снежня 1961 года. Каляровы, працягласцю 88 мін. Зняты ў Калінінградзе.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

У час вайны паранены Антон трапіў у палон. Уцекача з-пад канвою савецкага ваеннапалоннага выратаваў арганіст Вайнер, даўшы прытулак у сябе ў доме. Калі ў горад прыйшлі амерыканскія войскі, Антону не дазвалялі выезд да высвятлення ўсіх падрабязнасцяў яго знаходжання ў Германіі. Між тым яго каханая Аксана, дзяўчына з украінскага сяла, ужо страціла надзею на яго вяртанне. Наступілі мірныя дні. Аксана, уладальніца цудоўнага голасу, выступае на Сусветным конкурсе вакалістаў і заваёўвае Гран-пры. Дзяўчына вяртаецца ў сваё сяло і на вакзальным пероне сустракае Антона…

Творчая група[правіць | правіць зыходнік]

  • Рэжысёр: Сяргей Параджанаў.
  • Аўтар сцэнарыя: Аляксандр Левада.
  • Аператар: Іван Шэкер.
  • Мастак-пастаноўшчык: Міхась Ракоўскі.
  • Кампазітар: Платон Майбарада.
  • Тэкст песень: Мікалай Нагнібеда.
  • Выкананне песень: Яўгенія Мірашнічэнка.
  • Гукарэжысёры: Ніна Аўраменка, Сафія Сергіенка.
  • Мантаж: Марыя Панамарэнка.