Перайсці да зместу

Украінцы Эстоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Украінцы Эстоніі — другая па колькасці нацыянальная меншасць Эстоніі.

Станам на 1 студзеня 2023 г. колькасць украінцаў у Эстоніі складала 55 675 чалавек.

Па дадзеных перапісу насельніцтва 2021 года, колькасць украінцаў у Эстоніі склала 27828 чалавек (2,09 % усяго насельніцтва Эстоніі; у гэты лік не ўваходзяць бежанцы з Украіны). У 2021 годзе 15450 украінцаў (55,52 % ад агульнай колькасці ўкраінцаў у Эстоніі) пражывалі ў Таліне, 18886 (67,87 %) — у павеце Хар’юмаа, 3265 (11, 73 %) — у павеце Іда-Вірумаа; 1140 (4,1 %) — у Нарве, 1107 (3,98 %) — у Тарту, 1079 (3,88 %) — у Кохтла-Ярвэ, 957 (3,44 %) — у Маарду.

Станам на 1 студзеня 2022 г. колькасць украінцаў у Эстоніі склала 27 826 чалавек (2,1 % насельніцтва Эстоніі).

  • Eesti Rahvastiku Lillepärjas