Уладзімір Іванавіч Друцкі-Горскі
Уладзімір Іванавіч Друцкі-Горскі | |
---|---|
Нараджэнне | не пазней за 1485 ці каля 1481[1] |
Смерць | не раней за 1545 і не пазней за 1546 |
Род | Друцкія-Горскія |
Бацька | Іван Дуда Друцкі-Горскі[1] |
Маці | НН[d][1] |
Жонка | каля Марына з Друцкіх-Прыхабскіх[d][2] |
Уладзімір Іванавіч Друцкі-Пуцяціч-Горскі-Дудакоўскі, Валодка Іванавіч Горскі (не пазней за 1485 — 1545—1546) — намеснік ашмянскі (да 1515-да 1521).
З роду князёў Друцкіх, сын князя Івана «Дуды» Друцкага-Горскага і Настассі невядомага паходжання[3].
Упершыню згадваецца ў 8-й кнізе запісаў Метрыкі 15 мая, 12 індыкта (1509) у спісе «баяр», якія вярнуліся з маскоўскага палону як князь Валодка Іванавіч[4]. З чаго вынікае, што кн. Валодка разам з іншымі князямі Друцкімі, у т.л. родным дзядзькам кн. Дзмітрыем Васілевічам, браў удзел у маскоўска-літоўскай вайне 1500—1503 гадоў і трапіў у палон у бітве на Вядрошы (1500)[5]. Да 1515 года атрымаў урад намесніка ашмянскага, напэўна, па сваім цесцю кн. Андрэю Прыхабскім, але ў 1521 годзе гэтага ўраду ўжо не меў[3]. На Попіс 1528 года ставіў трох «коней»[3]. Выступае сведкам актаў у 1533 і 1544 гадах[3].
Жанаты з кн. Данімітрай Андрэўнай з Прыхабскіх, таксама вядомай як Марыя і Марына, дзяцей у іх не было[3].
Зноскі
- ↑ а б в Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 55. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ Князі Друцкія-Горскія ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV—XVIII стст. / пад рэд. В. У. Галубовіч, С. А. Рыбчонак, А. І. Шаланда — 2016. — С. 56. — 400 с. — ISBN 978-985-90380-3-7
- ↑ а б в г д Wolff 1895, с. 137.
- ↑ Рыбчонак 2018, с. 36.
- ↑ Рыбчонак 2018, с. 37.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa: Drukiem J. Filipowicza, 1895.
- Рыбчонак С. Бітва на Вядрошы 1500 г.: рэальныя і міфічныя удзельнікі // Ваенныя трыумфы Вялікага Княства Літоўскага : зб. навук. арт. / Уст. "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; Польскі інст-т у Мінску; навук. рэд. М. Н. Гальпяровіч.. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2018. — С. 7-45.