Уладзімір Іванавіч Пашкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Іванавіч Пашкевіч
Дата нараджэння 17 студзеня 1963(1963-01-17) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторык
Месца працы
Альма-матар

Уладзімір Іванавіч Пашкевіч (нар. 17 студзеня 1963, Мінск) — беларускі гісторык. Спецыяліст па сацыяльнаэканамічнай, палітычнай і ваеннай гісторыі Беларусі першай паловы XVIII стагоддзя[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 17 студзеня 1963 года ў Мінску[1].

Скончыў у 1988 годзе гістарычны факультэт БДУ. З 1988 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: лабарант; навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў, аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу; навуковы супрацоўнік аддзела крыніцазнаўства і археаграфіі; навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных даследаванняў[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напрамкі даследаванняў: сацыяльна-эканамічная гісторыя Беларусі XVIII стагоддзя, Паўночная вайна 1700—1721 гадоў[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзел у калектыўных працах
  • Вялікае Княства Літоўскае: палітыка, эканоміка, культура: зборнік навуковых артыкулаў : у 2 ч. Ч. 2. Мінск, 2017.
  • Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): вучэбны дапаможнік. Мінск, 2013.
  • Беларусь: Народ. Государство. Время. Минск, 2009.
  • Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). Мінск, 2007

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]