Уладзімір Іванавіч Свінарэнка
Уладзімір Іванавіч Свінарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Уладзімір Іванавіч Свінарэнка (нар. 12 чэрвеня 1959, г. Палтава, УССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1981 годзе архітэктурны факультэт Палтаўскага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1981—1987 гадах працаваў архітэктарам, вядучым архітэктарам інстытута «Магілёўграмадзянпраект». У 1987 годзе прызначаны кіраўніком Архітэктурна-канструктарскай майстэрні інстытута «Магілёўграмадзянпраект». У 1990 выбраны намеснікам старшыні, начальнікам Упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Магілёўскага гарвыканкама. З 1996 года генеральны дырэктар ЗАТ «Будпраектінвест».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1985 года.
Пражывае ў Магілёве па вул. Арлоўскага, 17в.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/25/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%94%D0%BE%D0%BC_%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D1%8F%D1%86%D1%96_%2802%29.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%94%D0%BE%D0%BC_%D0%B4%D0%B7%D1%96%D1%86%D1%8F%D1%86%D1%96_%2802%29.jpg)
Аўтар праектаў аб’ектаў: квартал жылой забудовы па вул. Грышына; квартал жылой забудовы МЖК па вул. Арлоўскага; Дом дзіцяці — усе у Магілёве.
Сям'я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з архітэктарам Валянцінай Свінарэнка.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Свинаренко Владимир Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1959 годзе
- Нарадзіліся ў Палтаве
- Выпускнікі Палтаўскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Юрыя Кандрацюка
- Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары XXI стагоддзя
- Архітэктары Магілёва