Перайсці да зместу

Вуліца Грышына (Магілёў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грышына
Магілёў
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Працягласць 4050 м
Ранейшыя назвы Чалябінская вуліца
Артылерыйская вуліца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Грышына (руск.: улица Гришина) — вуліца ў паўночна-ўсходняй частцы Магілёва. Размешчана ў Ленінскім раёне.

Першапачаткова насіла назвы Чалябінская, Артылерыйская. У 1965 годзе названа ў гонар савецкага военачальніка І. Ц. Грышына.

Мае дугападобную форму. Пачынаецца ад Прывакзальнай плошчы са скрыжавання з вуліцай Першамайскай, перасякае завулак Уладзімірава, вуліцы Крупскай, Дарожную, Ленінскую, з поўдня прымыкаюць Чалябінскі 1-ы, 2-і і 3-і завулкі, завулак Бярозаўскі, з поўначы — вуліца 30 гадоў Перамогі, кругавое скрыжаванне з праспектам Міру, які прымыкае з паўднёвага захаду. Пераходзіць у вуліцу вёскі Палавінны Лог. Даўжыня вуліцы складае каля 4050 м.

Сучаснае аблічча вуліцы пачало фарміравацца ў канцы 1960-х гадоў. Ад вуліцы Першамайскай да 3-га Чалябінскага завулка забудавана прыватнымі дамамі сядзібнага тыпу, далей пераважаюць 5-, 9-павярховыя жылыя дамы.

Спартыўны комплекс «Алімпіец»

Устаноўлены мемарыяльныя дошкі Грышыну (дом № 3) і К. Р. Уладзіміраву (д № 2).

Зноскі

  • Гришина улица // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.