Уладзімір Андрэевіч Котаў
Выгляд
Пол | м |
---|---|
Поўнае імя | Уладзімір Андрэевіч Котаў |
Нарадзіўся |
21 лютага 1958[1] (66 гадоў) |
Грамадзянства | |
Трэнер | Viktor Krause[d] |
Рост | 168 см |
Вага | 57 кг |
IAAF | 14176809 |
Уладзімір Андрэевіч Котаў (нар. 21 лютага 1958, Доўжа, Віцебская вобласць) — лёгкаатлет, прафесійны бягун, займаецца бегам на доўгія дыстанцыі. Майстар спорту міжнароднага класа.
Біаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Доўжа Віцебскага раёна. 25 мая 1980 года на чэмпіянаце СССР ён устанавіў рэкорд у 02:10:58, за якія прабег 42 кіламетры. На Алімпійскіх гульнях 1980 года заняў 4-е месца ў марафоне.
Пераможца марафону ў Эйндхавене (1991), Бялградзе (1995); паўднёваафрыканскага марафону «The Comrades» (2000, 2002, 2004), маршрут якога складае 87 кіламетраў па гарыстай мясцовасці.
Спартыўныя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіянат СССР 1980 года — 1 месца
- Летнія Алімпійскія гульні 1980 года — 4 месца ў марафоне
- Бялградскі марафон 1995 — 1 месца
- «The Comrades», сверхмарафон 2000, 2002, 2004 — 1 месца
Зноскі
- ↑ Vladimir Kotov // World Athletics database
- ↑ https://prabook.com/web/vladimir.kotov/1774462 Праверана 24 лістапада 2023.
- ↑ Котаў Уладзімір
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Победный финиш витебского марафонца // Физкультурник Белоруссии. — 1980. — 27 мая. — С. 4.
- Іваноў, П. Хуткія секунды віцябчаніна / П. Іваноў // Віцебскі рабочы. — 1980. — 12 крас. — С. 1.
- Хазанскі, У. Узыходжанне / У. Хазанскі // Чырвоная змена. — 1980. — 24 чэрв. — С. 4.