Эйндхавен
| Горад | |||||
| Эйндхавен | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| нідэрл.: Eindhoven | |||||
|
|||||
| 51°26′04″ пн. ш. 5°29′03″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Правінцыя | Паўночны Брабант | ||||
| Бургамістр | Jeroen Dijsselbloem[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Першая згадка | VIII стагоддзе | ||||
| Горад з | 1232 | ||||
| Плошча | 88,84 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 17 м | ||||
| Водныя аб’екты | Eindhovensch Kanaal[d] | ||||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Афіцыйная мова | нідэрландская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +31 40 | ||||
| Паштовыя індэксы | 5600-5658 | ||||
|
|
|||||
| eindhoven.nl | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Э́йндхавен[2] (нідэрл.: Eindhoven) — горад на поўдні Нідэрландаў, найбуйнейшы горад правінцыі Паўночны Брабант. У горадзе знаходзіцца вялікая колькасць прадпрыемстваў, звязаных з высокімі тэхналогіямі і інфарматыкай, напрыклад Philips. Горад таксама вядомы футбольнай камандай ПСВ — шматразовым чэмпіёнам Нідэрландаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пісьмовая гісторыя горада пачалася ў 1232 годзе, калі герцаг Хендрык I Брабанцкі дараваў правы горада Эйндхавену, невялікаму мястэчку на скрыжаванні рэк Домел і Гендэр. У той час горад складаўся прыкладна з 170 хат, акружаных крапасным валам. Побач са сценамі горада стаяў невялікі замак. Гораду таксама было дадзена права праводзіць штотыднёвы рынак, і сяляне з суседніх вёсак былі абавязаныя прадаваць на гэтым рынку свае прадукты. Важную ролю ў развіцці горада адыграла тое, што ён знаходзіўся на гандлёвым шляху з Галандыі ў Льеж.
Моцныя бамбардзіроўкі падчас Другой сусветнай вайны разбурылі значную частку горада, уключаючы амаль усе старадаўнія будынкі. Пасля вайны горад быў хутка адноўлены, і ў ім было пабудавана шмат вышынных будынкаў. У пасляваенны перыяд усё больш развівалася электронная і інжынерная індустрыя, у той час як традыцыйная вытворчасць тытуню і тканін усё больш марнела і канчаткова знікла ў 1970-я гады. З 1970-х да 1990-х гадоў было пабудавана шмат жылля ў паўночных раёнах горада Woensel-Zuid і Woensel-Noord, і ў выніку Эйндхавен стаў пятым па насельніцтве горадам Нідэрландаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Emfuleni Local Municipality[d], ПАР[9]
Бангалор, Індыя[9]
Баё[d], Францыя[9]
Беласток, Польшча (1992)[9][10]
Гедарэф[d], Судан[9]
Кадома[d], Японія (1967)[9]
Кайсеры, Турцыя[9]
Кумі, Паўднёвая Карэя[9]
Масква, Расія[9]
Мінск, Беларусь (1994)[9]
Нанкін, Кітай[11][9]
Хельсінкі, Фінляндыя[9]
Чинандега, Нікарагуа (1986)[9]
Ясы, Румынія
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Францыска Дандэрс (нар. 1989) — нідэрландская баскетбалістка.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 https://allecijfers.nl/gemeente/eindhoven/
- ↑ Напісанне Э́йндхавен паводле карты да артыкула: Нідэрланды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 319. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- ↑ https://datasets.iisg.amsterdam/dataset.xhtml?persistentId=hdl:10622/RPBVK4
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 https://easy.dans.knaw.nl/ui/datasets/id/easy-dataset:76773/tab/2
- ↑ https://opendata.cbs.nl/#/CBS/en/dataset/37259eng/table?ts=1742391441388
- 1 2 3 https://opendata.cbs.nl/statline/#/CBS/nl/dataset/70072NED/table?dl=2096B
- ↑ StatLine
- ↑ Kerncijfers wijken en buurten 2021 — 2021.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 https://docplayer.nl/50331312-Gemeente-eindhoven-oplegvelraadsvoorstel-herijking-beleid-stedenbanden-en-mondiale-bewustwording-mvb-aa.html
- ↑ https://www.bialystok.pl/pl/dla_mieszkancow/promocja_miasta/wspolpraca-zagraniczna.html
- ↑ http://wb.nanjing.gov.cn/njszfwsbgs/201810/t20181023_616096.html
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Э́йндховен // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 754. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эйндхавен