Уладзімір Андрэевіч Якавенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Андрэевіч Якавенка
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1938(1938-10-08) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, педагог
Месца працы
Альма-матар

Уладзімір Андрэевіч Якавенка (8 кастрычніка 1938, в. Чырына, Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі фізік, педагог. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1972), прафесар (1993). Заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі (1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1962). З 1962 года працуе ў Беларускім педуніверсітэце (у 1974—2003 г. — дэкан факультэта).

Навуковыя працы па люмінесцэнцыі і лазернай спектраскапіі. Аўтар першага на беларускай мове «Курса агульнай фізікі: Механіка» (1995; з Г. А. Забароўскім, А. В. Раўковым), іншых навуковых дапаможнікаў для школ і ВНУ.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Якавенка Уладзімір Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2004. — Т. 18, Кн. 1. — С. 250.