Уладзімір Антонавіч Дамарацкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Антонавіч Дамарацкі
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера сексалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар

Уладзімір Антонавіч Дамарацкі — беларускі вучоны ў галіне сексалогіі. Доктар медыцынскіх навук. Прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1981 годзе Віцебскі медыцынскі інстытут, у 1988 годзе клінічную ардынатуру ва Усесаюзным навуковым цэнтры медыка-біялагічных праблем наркалогіі МАЗ СССР; аспірантуру ў Маскоўскім навукова-даследчым інстытуце псіхіятрыі МАЗ РФ (1993).

Пасля заканчэння ВМІ і праходжання інтэрнатуры па псіхіятрыі працаваў урачом-псіхіятрам у Гомельскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. З 1988 па 1994 г. — урач-сексолаг ў Мінскім гарадскім псіханеўралагічным дыспансеры, з 1994 па 2001 год — асістэнт кафедры псіхатэрапіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. З 2001 г. па цяперашні час узначальвае кафедру агульнай і клінічнай псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дысертацыю доктара медыцынскіх навук абараніў у 2004 годзе, мае вучонае званне «прафесар» па спецыяльнасці «Клінічная медыцына» (ВАК РБ, 2008 г.).

Член рэдакцыйных саветаў часопісаў «Псіхіятрыя, псіхатэрапія і клінічная псіхалогія» (Мінск), «Псіхатэрапія» (Масква), «Тэорыя і практыка псіхатэрапіі» (Манрэаль, Канада).

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Современная сексология: энциклопедия / под.общ. ред. В. А. Доморацкого. — Минск: Беларус. энц. iмя П. Броўкi, 2008. — 384 с.
  • Доморацкий, В. А. Современная психотерапия: краткосрочные подходы. -Минск: БГУ. — 2008. — 219 с.
  • Доморацкий В. А. Краткосрочные методы психотерапии. — М.: Психотерапия, 2008. — 304 с.