Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі
Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі | |
---|---|
![]() | |
Заснаваны | 1931[1] |
Узнагароды | |
Сайт | belmapo.by[2] |
Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (БМАПА) — дзяржаўная вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова Беларусі, якая знаходзіцца ў Мінску на вул. П. Броўкі д. 3 кор. 3. Займаецца перападрыхтоўкай спецыялістаў і павышэннем кваліфікацыі. Згодна дадзеным сайта арганізацыі, Акадэмія штогод рыхтуе 18 тыс. спецыялістаў па 81 спецыяльнасці[3] Пры вну дзейнічае аспірантура і дактарантура. З кастрычніка 2014 г. БМАПА узначальвае Міхаіл Аляксандравіч Герасіменка.
Гісторыя Акадэміі[правіць | правіць зыходнік]
У 1931 г. быў створаны Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў. Ён знаходзіўся ў Мінску на вул. Кастрычніцкай, д. 24. У час Вялікай Айчыннай вайны не дзейнічаў і аднавіў сваю дзейнасць у 1945 г.
У 1982 г. Інстытут быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
У 2000 г. на базе Інстытута была створана акадэмія з цяперашняй назвай[4]. У 2004 г. пасля таго як ЕГУ быў пазбаўлены ліцэнзіі, у яго будынак на вул. П. Броўкі, 3/3 пераехала БМАПА, дзе і знаходзіцца ў цяперашні час. У 2008 г. пры Акадэміі быў створаны Прафесарскі лячэбна-кансультатыўны цэнтр. У цяперашні час БМАПА актыўна ўдзельнічае ў экспарце адукацыйных паслуг. На сайце арганізацыі адзначаецца: «У БелМАПА маецца вялікі вопыт па навучанні ў клінічнай ардынатуры і аспірантуры замежных грамадзян. Навучанне праводзіцца больш як па 50 медыцынскіх спецыяльнасцях. Геаграфія міжнароднага зносін ўключае ў сябе такія краіны як: Расія, Туніс, Емен, Сірыя, Эстонія, Іран, Іарданія, Швецыя, Непал, Ліван, Венесуэла, Замбія, Лівія, Індыя, Кітай[1]».
Факультэты Акадэміі[правіць | правіць зыходнік]
- грамадскага здароўя і аховы здароўя
- педыятрычны
- тэрапеўтычны
- хірургічны
Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]
- Андрэй Дзмітрыевіч Адзенскі (1897—1979) — беларускі савецкі тэрапеўт.
Зноскі
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
- ↑ Подведомственные организации — Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
- ↑ Главная страница официального сайта БМАПО
- ↑ История Академии//Сайт БМАПО