Уладзімір Аляксандравіч Варанковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Уладзімір Варанковіч)
Уладзімір Аляксандравіч Варанковіч
Нараджэнне 6 красавіка 1959(1959-04-06) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Уладзімір Аляксандравіч Варанковіч (нар. 6 красавіка 1959, г. Энгельс, Саратаўская вобласць, РСФСР) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся у сям’і вайскоўца. У 1966 годзе сям’я вярнулася ў Беларусь. У 1976 годзе скончыў Мачулішчанскую сярэднюю політэхнічную працоўную школу Мінскага раёна Мінскай вобласці.

У 1980 годзе скончыў Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча супрацьпаветранай абароны, у 1990 годзе — Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна ў Маскве, у 1993 годзе — ад’юнктуру пры Гуманітарнай акадэміі Узброеных Сіл.

1980—1995 гг. — Служба на афіцэрскіх пасадах у войсках супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл СССР/Рэспублікі Беларусь.

1995—1999 гг. — Галоўны спецыяліст, намеснік начальніка, начальнік аддзела аналітычных даследаванняў і прагназавання Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь.

З 1999 года на дыпламатычнай службе. Мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланца I-га класа.

1999—2002 гг. — Начальнік упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, член Калегіі МЗС.

2002—2007 гг. — Саветнік-пасланнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.

2007—2013 гг. — Начальнік упраўлення кадраў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, член Калегіі МЗС.

З красавіка 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, мае дваіх дзяцей і траіх унукаў.