Аляксандр Васільевіч Лукашэвіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Васільевіч Лукашэвіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыі, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве
з 22 мая 2018
Прэм’ер-міністр: Андрэй Кабякоў
Прэзідэнт: Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімір Варанковіч
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 22 кастрычніка 1968(1968-10-22) (50 гадоў)

Алякса́ндр Васі́льевіч Лукашэ́віч (нар. 22 кастрычніка 1968, Віцебск) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыі, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, факультэт англійскай і нямецкай моў (1995), факультэт міжнародных адносін Інстытута грамадзянскай службы (2012).

3 1996 па 2002 гг. — вядучы спецыяліст упраўлення міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 2002 года на дыпламатычнай службе. Працаваў другім сакратаром Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ, у аддзяленні Пасольства ў Боне.

З 2007 па 2010 гг. — намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь.

З 2010 па 2014 гг. — саветнік, кіраўнік консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.

З 2015 па 2018 гг. — намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь.

З мая 2018 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыі, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]