Аляксандр Міхайлавіч Герасіменка
Аляксандр Герасіменка | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
13 красавіка 2006 — 10 верасня 2013 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Сідорскі | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Вадзім Ламкоў | |
Пераемнік | Марына Даўгаполава | |
| ||
16 жніўня 1995 — 11 верасня 2000 | ||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Пераемнік | Аляксандр Пятроў | |
| ||
1991 — 1994 | ||
Папярэднік | Міхаіл Марыніч | |
Пераемнік | Уладзімір Ярмошын | |
Партыя | ||
Адукацыя | ||
Дзейнасць | палітык, дыпламат | |
Нараджэнне | 15 студзеня 1946 | |
Смерць | 2 жніўня 2017 (71 год) | |
Алякса́ндр Міха́йлавіч Герасіме́нка (нар. 15 студзеня 1946, Узда, Мінская вобласць — 2 жніўня 2017) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, інжынер-механік (1969); завочнае аддзяленне Мінскай вышэйшай партыйнай школы КПБ, выкладчык грамадскіх дысцыплін (1986).
Працаваў вытворчым майстрам на Беларускім аўтазаводзе ў г. Жодзіна (1969—1970), інжынерам, старшым інжынерам на Мінскім трактарным заводзе (1970—1973), старшым інжынерам на ваенным заводзе ў войсках Савецкай Арміі (ГДР, 1973—1975), вядучым інжынерам, загадчыкам сектара знешніх эканамічных сувязяў Мінскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута Міністэрства трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР (1975—1977), намеснікам старшыні, старшынёй Партызанскага райвыканкама г. Мінска, першым сакратаром Партызанскага райкама КПБ г. Мінска (1977—1990), другім сакратаром Мінскага гаркама КПБ (студзень — май 1990).
У 1990—1995 гадах быў старшынёй Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў і старшынёй выканаўчага камітэта горада Мінска. Быў членам канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання [1].
Дыпламатычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
16 жніўня 1995 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, а таксама Грэчаскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве [2], у сувязі з чым скончыўся яго мандат дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання [3]. На пасадах пасла заставаўся да 11 верасня 2000 года, калі быў адстаўлены і адначасова прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь [4].
13 красавіка 2006 года прызначаны быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы [5].
10 верасня 2013 года быў вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы [6].
Зноскі
- ↑ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. № 166-XII «Об избрании Конституционной комиссии» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 16 августа 1995 г. № 303 «О назначении Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Болгарии Герасименко А. М. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Греческой Республике по совместительству»
- ↑ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 10 апреля 1995 г. № 3696-XII «О досрочном прекращении полномочий депутата Верховного Совета Республики Беларусь Герасименко А. М.» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 11 сентября 2000 г. № 495 «О назначении А. М. Герасименко заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 13 апреля 2006 г. № 233 «О назначении А. М. Герасименко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Латвийской Республике» (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 10 сентября 2013 г. № 408 «Об освобождении от должности А. М. Герасименко» (руск.)
- ↑ «Працоўнай мовай у яго была беларуская»: памёр былы мэр Мінска Аляксандр Герасіменка
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Члены КПСС
- Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
- Нарадзіліся 15 студзеня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ва Уздзе
- Памерлі 2 жніўня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Асобы
- Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Паслы Беларусі ў Балгарыі
- Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
- Паслы Беларусі ў Латвіі
- Паслы Беларусі ў Грэцыі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Першыя сакратары райкамаў КПБ