Перайсці да зместу

Уладзімір Васілевіч Аўсянка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Васілевіч Аўсянка
Дата нараджэння 21 лістапада 1955(1955-11-21) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Уладзімір Васілевіч Аўсянка (нар. 21 лістапада 1955, г. Ташкент, Узбекістан) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1973 годзе Ташкенцкі політэхнічны інстытут (выкладчыкі С. Архангельскі, Суцягін, П. Ванке). У 19731978 гадах архітэктар у філіяле ПрамНДІпраект у г. Жоўтыя Воды Днепрапятроўскай вобласці; у 19781988 гадах старэйшы архітэктар інстытута «Гроднаграмадзянпраект»; з 1988 года вядучы архітэктар, начальнік аддзела ААТ «Гроднажылбуд»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Гродне[2].

Асноўныя працы: рэканструкцыя інтэрната з прыбудовай у пас. Маладзёжны ў Лідзе (1985), прафілакторый на 100 месцаў у Гродне (1986); у аўтарскім калектыве: забудова бульвара Пятроўскага, комплекс інтэрнатаў з блокамі абслугоўвання (1979), прыбудова да палітэхнікума ў г. Жоўтыя Воды (1980)[2], школьная цяпліца ў г.п. Рось (1995, не рэалізавана); флюгер на вежы жылога дома ў г. Гродна (2000); адміністрацыйна-бытавы корпус вытворчай базы Паўночнай прамзоны г. Віднае Маскоўскай вобласці (2003, будаўніцтва ў 20032004; сааўтар У. Праабражэнскі); прыбудаваны блок грамадскага прызначэння (2003, будаўніцтва ў 20042005; сааўтар У. Праабражэнскі); прыбудова да адміністрацыйнага будынка «Гроднажылбуд» (2004, будаўніцтва ў 20042006; сааўтары У. Праабражэнскі, А. Пендзюрын); група жылых дамоў па пр. Янкі Купалы (20042006, будаўніцтва ў 20052007; сааўтары А. Пархута, У. Праабражэнскі) — усе ў Гродне[1].

Зноскі

  1. а б Овсянко Владимир Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б Овсянко Владимир Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  • Овсянко Владимир Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Овсянко Владимир Васильевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)