Рось

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Гарадскі пасёлак
Рось
Рось. Касцёл (01).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Гарадскі пасёлак з
Насельніцтва
4 711 чалавек[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1512
Паштовы індэкс
231912
Паштовыя індэксы
4
Аўтамабільны код
4
Рось на карце Беларусі ±
Рось (Беларусь)
Рось
Рось (Гродзенская вобласць)
Рось

Рось[2] — гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, на рацэ Рось. Адміністрацыйны цэнтр Роскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км ад Ваўкавыска, за 85 км ад Гродна, на аўтамабільнай дарозе ВаўкавыскГродна. Чыгуначная станцыя на лініі МастыВаўкавыск. Насельніцтва 4 711 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Рось згадваецца ў ХVІ ст., калі яна ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павета Новагародскага ваяводства. Побач нахадзіўся аднайменны маёнтак Хадкевічаў, таму Рось мела другую назву — Падрось. Першым уладальнікам быў ваявода новагародскі Аляксандр Хадкевіч, пазней — яго сын Рыгор. У канцы XVI ст. паселішча атрымала статус мястэчка. Да 1617 ім валодаў Геранім Хадкевіч. Яго сын Ян Геранім Хадкевіч з жонкай Кацярынай з Сапегаў прадалі ўладанне Рось Яну Ракоўскаму, а нашчадкі апошняга ў 1644Юрыю Каралю Глябовічу. Па іх смерці Рось паводле спадчыны жаночай лініяй перайшла да Агінскіх1674), пазней — уладанне Крысціны Сапега, Мікалая Браніцкага, Патоцкіх. Станам на 1690 тут было 25 двароў, 2 карчмы.

Сядзіба Патоцкіх. Н. Орда, XIX ст.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Рось апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, пазней Літоўскай губернях. З 1801 мястэчка як цэнтр воласці Ваўкавыскага павета ўвайшло ў склад Гродзенскай губерні. Станам на 1836 тут было 43 двары, касцёл, грэка-каталіцкая царква.

З пабудовай у 1886 Баранавіцка-Беластоцкай чыгункі ў Росі адкрылася чыгуначная станцыя. У кан. XIX ст. тут працавалі школа, 4 крамы, 2 шавецкія майстэрні, шкіпінарны завод, вадзяны млын, ваўначоска. У Першую сусветную вайну ў 1915 мястэчка занялі нямецкія войскі.

Старая царква, пач. XX ст.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Рось апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Ваўкавыскага павета.

У 1939 Рось увайшла ў БССР, у Ваўкавыскі раён Беластоцкай вобласці. 15 студзеня 1940 статус паселішча панізілі да вёскі. У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 14 ліпеня 1944 Рось знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 30 красавіка 1958 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадскога тыпу[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У Росі працуюць 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, бібліятэка, дом культуры.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  3. Рось // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 122.
  4. Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 412.
  5. Roś // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich.Tom IX: Poźajście — Ruksze. — Warszawa, 1888. S. 747.
  6. Рось // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. С. 121.
  7. Россь // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]