Уладзімір Весялінаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзімір Весялінаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя сербск.: Bлaдимиp Beceлинoв
Нарадзіўся 25 мая 1984(1984-05-25)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Сербіі Сербія
Рост 176 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Венгрыі Будафок
Нумар 13
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2001 — 2002 Сцяг Сербіі Спартак (Субаціца) 15 (0)
2002 — 2004 Сцяг Сербіі Раднічкі (Баймак)
2004 — 2007 Сцяг Сербіі Спартак (Субаціца) 82 (11)
2007 — 2008 Сцяг Сербіі Банат (Зрэнянін) 21 (0)
2009 — 2011 Сцяг Сербіі Спартак Злацібар Вода 46 (4)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 62 (3)
2015 — 2016 Сцяг Венгрыі Сегед 2011 16 (2)
2016 — Сцяг Венгрыі Будафок

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 верасня 2018.


Уладзімір Весялінаў (сербск.: Bлaдимиp Beceлинoв; нар. 25 мая 1984, Субаціца, Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца венгерскага клуба «Будафок».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў у Сербіі, у асноўным за клуб «Спартак» з роднага горада Субаціца.

У лютым 2012 перайшоў у гродзенскі «Нёман», дзе неўзабаве замацаваўся ў аснове на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2013 заставаўся іграком асновы, выкарыстоўваўся як цэнтральны ці апорны паўабаронца. У маі 2013 адсутнічаў з-за траўм, пасля вярнуў месца ў аснове. У лістападзе 2013 зноў выбыў з-за траўмы.

Сезон 2014 пачынаў на лаўцы запасных, але пасля пераводу Андрэя Хачатурана з апорнай зоны на месца правага хаўбэка Весялінаў заняў сваю звыклую пазіцыі апорнага паўабаронцы. За сезон здолеў праявіць сябе як добры распасоўшчык, аддаўшы 5 галявых перадач. У кастрычніку 2014 з-за фінансавых праблем гродзенскага клуба кантракт з легіянерам па ўзаемнай згодзе быў разарваны[2].

У студзені 2015 года стаў іграком венгерскага клуба «Сегед 2011». Пакінуў яго ўлетку 2016 года і пазней далучыўся да «Будафока», якому дапамог атрымаць перамогу ў трэцім венгерскім дывізіёне.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Венгрыі Пераможца Нацыянальнага чэмпіянату III: 2016/17 (зона Цэнтр)

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]