Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі
Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 (21) ліпеня 1863 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 1930 (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | педагог |
Навуковая сфера | гісторыя, краязнаўства і архівазнаўства[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Уладзімір Гаўрылавіч Краснянскі (9 (21) ліпеня 1863 — 4 мая 1930) — беларускі педагог, гісторык, музейны работнік і краязнавец. Член Віцебскай вучонай архіўнай камісіі (1911—1918).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Бацька, Гаўрыіл Данілавіч Краснянскі (пам. 1894), патомны святар, скончыў Наўгародскую духоўную семінарыю (1847), дваццаць гадоў служыў у Руцінскім прыходзе, затым у Сафійскім саборы Ноўгарада, з 1880 г. протаіерэй Усіхсвяцкай царквы ў Рызе.
Скончыў Наўгародскую духоўную вучэльню (1877), Рыжскую духоўную семінарыю (1882). У 1886 годзе скончыў Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут, да 1896 выкладаў рускую мову ў Беластоцкім рэальным вучылішчы, з 1896 па 1903 гісторыю і геаграфію ў Мінскай гімназіі. У 1903—1906 гг. памочнік архіварыўса Віленскага цэнтральнага архіва старажытных актаў, кіраўнік канцылярыі Віленскай навучальнай акругі.
У 1911—1918 гг. жыў у Віцебску ў доме № 4 па вуліцы Талстога. Працаваў дырэктарам рэальнага вучылішча (1911—1917), лектарам і выкладчыкам у навучальных установах (1918—1921), загадчыкам музея В. Федаровіча, навуковым супрацоўнікам і намеснікам дырэктара гістарычнага музея (1921—1927). У 1919—1924 гг. з'яўляўся членам камісіі па ахове помнікаў даўніны і мастацтва, акруговага грамадства краязнаўства (1924—1927).
Краязнаўчую дзейнасць пачаў з раскопак курганоў у Барысаўскім павеце. Аўтар прац па гісторыі Мсціслава, Мінскай гімназіі, старажытнай архітэктуры Віцебска і Беларусі, арганізацыі музейнай справы ў Віцебску.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]- У Віцебску ў гонар Уладзіміра Краснянскага ўсталявана мемарыяльная дошка[1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6-і т. Т. 4. Кадэты — Ляшчэня. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 252. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 3. Карчма — Найгрыш / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 751 с. — 10 000 экз.
- Нарадзіліся 21 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1863 годзе
- Нарадзіліся ў Валдайскім павеце
- Памерлі 4 мая
- Памерлі ў 1930 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Выкладчыкі Мінскай губернскай гімназіі
- Выпускнікі Пецярбургскага гісторыка-філалагічнага інстытута
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Краязнаўцы Беларусі
- Краязнаўцы СССР
- Віцебскі абласны краязнаўчы музей
- Краязнаўцы Расіі