Уладзімір Мікалаевіч Заблоцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Уладзімір Заблоцкі)
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Мікалаевіч Заблоцкі
Дата нараджэння: 17 снежня 1939(1939-12-17) (79 гадоў)
Навуковая ступень: кандыдат тэхнічных навук

Уладзімір Мікалаевіч Заблоцкі (нар. 17 снежня 1939) — беларускі палітык. Кандыдат тэхнічных навук.

Закончыў Маскоўскі энергетычны інстытут. Да 1990 года працаваў начальнікам аддзела Навухова-даследчага інстытута электронных вылічальных машын (Мінск).

3 1990 года дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі. Намеснік старшыні камісіі па навуцы і навукова-тэхнічнаму прагрэсу, член Камісіі ВС па эканамічнай рэформе, дасягненню эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту. Належаў да апазіцыі Беларускага народнага фронту. Яму належала адна з ключавых роляў у стварэнні эканамічных канцэпцыяй і законапраектаў, якія апазіцыя БНФ уносіла на разгляд сесіяў Вярхоўнага Савета. Нягледзячы на пракамуністычныя настроі большай часткі дэпутатаў, шмат якія ідэі БНФ былі прынятыя. У красавіку 1995 года У. Заблоцкі ўдзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў апазіцыі БНФ супраць ініцыяванага наваабраным Прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкам рэферэндуму аб змене дзяржаўнай сімволікі, пазбаўленні беларускай мовы статусу адзінай дзяржаўнай, праве Прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.

Пазней Уладзімір Заблоцкі адзначыў як галоўнае з таго, што было зроблена ў пачатку 1990-ых, — дамагліся незалежнасці Беларусі і стварылі дзяржаву[1].

Зноскі