Уладзімір Кірылавіч Жалязняк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Кірылавіч Жалязняк
Дата нараджэння 1 лютага 1936(1936-02-01) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Уладзімір Кірылавіч Жалязняк (нар. 1 лютага 1936, с. Юркіўці, Магілёў-Падольскі раён, Вінніцкая вобласць, Украіна) — спецыяліст у галіне сістэм і устройстваў радыётэхнікі і сувязі. Доктар тэхнічных навук (1999), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Адэскі электратэхнічны інстытут сувязі імя А. С. Папова (спецыяльнасць «…», 1958), Кіеўскі навукова-даследчы інстытут радыёэлектронікі (аспірантура, 1968).

Працаваў у установых закрытага тыпу (Калужская вобласць, 1959—1961; г. Кіеў, 1962—1966), Навукова-даследчым інстытуце электрамеханічных прыбораў (Кіеў, 1966—1987), Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце радыёвяшчальнага прыёму і акустыкі імя А. С. Папова (1987—1992, начальнік лабараторыі, начальнік аддзела), Дзяржаўнам навукова-вытворчам прадпрыемстве «Информакустика» (Санкт-Пецярбург, 1992—2007, дырэктар), Полацкім дзяржаўным універсітэце (з 2007, прафесар кафедры энергетыкі і электронікі, у 2014—2018 — загадчык кафедры радыёэлектронікі).

Навуковыя інтарэсы: тэхнічная ахова інфармацыі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медаль Францыска Скарыны (2019), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2014), сярэбраныя медалі імя А. С. Папова, імя У. І. Вярнадскага, медаль Федэральнай службы па технічнаму і экспартнаму кантролю Расіі «За укрепление государственной системы защиты информации» II ступені і інш.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Диссертация с грифом «Для служебного пользования». [Теория и практика защиты речевой информации от утечки по техническим каналам : автореферат диссертации … доктора технических наук / Железняк Владимир Кириллович. — Санкт-Петербург, 1999].
  • [Измерение нелинейных искажений в аппаратуре магнитной записи : автореферат диссертации … кандидата технических наук / В. К. Железняк. — Киев, 1970].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Владимир Кириллович Железняк : биобиблиографический указатель. — Новополоцк, 2021. — Текст: электронный. — URL: https://elib.psu.by/handle/123456789/26244