Перайсці да зместу

Калужская вобласць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калужская вобласць
руск.: Калужская область
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Гімн Q116621621?
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 5 ліпеня 1944
Кіраўнік Vladislav Shapsha[d]
Насельніцтва
  • 1 000 980 чал. (1 студзеня 2021)
Плошча
  • 29 800 км²
Калужская вобласць на карце
Часавы пояс MSD і Еўропа/Масква[d][2]
Код ISO 3166-2 RU-KLU
Код аўтам. нумароў 40
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Калужская вобласць (руск.: Калу́жская о́бласть) — суб’ект Расійскай Федэрацыі. Створана ў 1944 годзе. Адміністрацыйны цэнтр — горад Калуга. Тэрыторыя — 29,9 тыс. км², насельніцтва — 1,068 тыс. чалавек (2024), шчыльнасць насельніцтва 34,2 чал./км² (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 75,4 % (2005).

Мяжуе з Маскоўскай, Тульскай, Бранскай, Смаленскай, Арлоўскай абласцямі. Нацыяналіны склад: рускія 93,8 %, украінцы — 2,8 %, беларусы — 0,8 %, татары, цыганы — па 0,3 %, азербайджанцы, мардва, яўрэі — па 0,2 %, армяне, малдаване — па 0,1 %, іншыя — 1,2 %.

Колькасць муніцыпальных утварэнняў — 319, у тым ліку:

  • гарадскія акругі — 2
  • муніцыпальныя раёны — 24
  • гарадскія паселішчы — 31
  • сельскія паселішчы — 262

Буйнейшыя гарады: Калуга, Обнінск, Людзінава.

Паўночна-заходняя і паўночная часткі вобласці — марэнныя раўніны, паўднёва-заходняя — зандравыя, а цэнтральная і ўсходняя часткі — эразійныя раўніны. Максімальныя вышыні тэрыторыі 270—280 м.

Клімат — умерана цёплы, з вільготным летам, умерана халоднай зімой з устойлівым снежным покрывам. Сярэдняя тэмпература ліпеня ад 17,5 да 18,5 °C, студзеня ад −9 да −10,3 °C. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 550—650 мм. Колькасць іх памяншаецца на паўднёвы ўсход. Каля 70 % ападкаў выпадае з красавіка па кастрычнік. Вегетацыйны перыяд ад 177 да 184 сутак.

Рэкі вобласці адносяцца да басейна р. Волгі і толькі на захадзе працякаюць рэкі басейна Дняпра — Балва і Снопаць. Самыя буйныя рэкі: Ака з прытокамі Жыздра, Угра, Пратва і прыток Дзясны — Балва. Усе рэкі характарызуюцца звілістым рэчышчам, павольным цячэннем, высокімі вясновымі паводкамі і нізкай гадавой межанню. Азёры знаходзяцца пераважна ў поймах рэк Акі і Жыздры.

Глебы пераважна дзярнова-сярэднепадзолістыя, на поўначы — сярэднесугліністыя, на паўднёвым захадзе — супясчаныя і пясчаныя. У цэнтральных і ўсходніх раёнах вобласці — светла-шэрыя лясныя сярэднесугліністыя глебы. Акрамя таго, сустракаюцца дзярновыя і дзярнова-карбанатныя і тыповыя падзолістыя глебы.

Большая частка вобласці знаходзіцца ў падзоне іглічна-шыракалістых лясоў, цэнтральная і ўсходняя частка — у падзоне шырокалісцевых лясоў; пераважаюць бяроза, асіна, хвоя і елка. Пад лясамі звыш 40 % тэрыторыі вобласці.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]