Уладзімір Лукіч Бурмакін
Уладзімір Лукіч Бурмакін | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1927 (97 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Уладзімір Лукіч Бурмакін (нар. 12 чэрвеня 1927, в. Хандала, Тасееўскі раён, Краснаярскі край) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1953 годзе. Працаваў выкладчыкам архітэктуры ў Томскім лесатэхнічным тэхнікуме, у праектных арганізацыях Новакузнецка, з 1964 па 1968 гады — галоўным архітэктарам Гомеля, у Гомельскіх праектных майстэрнях Белдзіпрагандлю і Белкаапгандлю, выкладчыкам архітэктуры ў Гомельскім дарожна-будаўнічым тэхнікуме, з 1980 года — мастак-архітэктар у Гомельскіх мастацка-вытворчых майстэрнях Мастацкага фонду БССР.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1967 года. Пражывае ў Гомелі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: жылы дом для маласямейных (1959), сярэдняя школа (1958) у Новакузнецку, комплекс адміністрацыйных будынкаў у г. Бялова Кемераўскай вобласці (1958), загараднае кафэ «Чабарок» (1969), рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Вечны агонь» (1970), адміністрацыйны будынак кандытарскай фабрыкі «Спартак» (1973) у Гомелі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бурмакин Владимир Лукич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 12 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Краснаярскім краі
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Галоўныя архітэктары Гомеля
- Архітэктары Новакузнецка
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары Гомеля
- Члены КПСС