Уладзімір Мікалаевіч Пяценка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Уладзімір Пяценка
Volodymyr Pyatenko.jpeg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Мікалаевіч Пяценка
Нарадзіўся 9 верасня 1974(1974-09-09)[1][2] (46 гадоў)
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Украіны Украіна
Рост 194 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Украіны Абалонь-Бровар
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1991 Сцяг СССР Акіян (Керч) 12 (0)
1992 Сцяг Украіны Вайковец (Керч) 15 (0)
1992—1995 Сцяг Украіны Таўрыя (Сімферопаль) 55 (1)
1995—1997 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 28 (1)
1996—1997   Сцяг Украіны Шахцёр-2 (Данецк) 11 (0)
1998—1999 Сцяг Украіны Металіст (Харкаў) 48 (1)
1998   Сцяг Украіны Металіст-2 (Харкаў) 5 (0)
1999—2002 Сцяг Украіны Металург (Данецк) 34 (2)
2001—2002   Сцяг Украіны Металург-2 (Данецк) 18 (1)
2002   Сцяг Украіны Ворскла (Палтава) 2 (0)
2003—2004 Сцяг Расіі СКА-Энергія (Хабараўск) 57 (4)
2005 Сцяг Украіны Ніва (Вінніца) 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1994—1995 Сцяг Украіны Украіна (да 21) 8 (2)
Трэнерская кар’ера
2008—2010 Сцяг Украіны Металург (Данецк) трэнер
2010 Сцяг Украіны Металург (Данецк) в.а.
2011—2012 Сцяг Украіны Металург (Данецк)
2013 Сцяг Арменіі Бананц (Ерэван)
2013 Сцяг Украіны Металург (Данецк) в.а.
2014—2015 Сцяг Украіны Металург (Данецк)
2017 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск)
2018— Сцяг Украіны Абалонь-Бровар (Кіеў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Уладзімір Мікалаевіч Пяценка на Вікісховішчы

Уладзімір Мікалаевіч Пяценка (укр.: Володимир Миколайович Пятенко; нар. 9 верасня 1974, Пракоп’еўск, РСФСР, СССР) — украінскі футбаліст, абаронца, пасля завяршэння кар’еры — футбольны трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Абалонь-Бровар».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у Крыме, гуляў за мясцовыя каманды «Вайковец» і «Таўрыя». Пазней выступаў за «Шахцёр», «Металіст», «Металург», «Ворсклу». У 2003—2004 гадах выступаў у Расіі за «СКА-Энергія», пасля вярнуўся ва Украіну, дзе завяршыў кархеру ў складзе вінніцкай «Нівы».

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 1994—1995 гадах гуляў за моладзевую зборную Украіны.

Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года (з перапынкамі) — трэнер «Металурга» з Данецка. 12 лістапада 2010 года стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера данецкага «Металурга» пасля адстаўкі Мікалая Костава[3]. 3 мая 2011 года быў ізноў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Металурга» пасля адстаўкі Андрэя Гардзеева[4]. У сярэдзіне студзеня 2013 года ўзначаліў ерэванскі «Бананц», які пад кіраўнітцвам Пяценкі заняў апошняе месца ў чэмпіянаце Арменіі і вылецеў у другі дывізіён. У жніўні 2013 года вярнуўся ў «Металург», у чэрвені 2014 года чарговы раз стаў галоўным трэнерам клуба, заставаўся на гэтай пасадзе да лета 2015 года, калі «Металург» спыніў існаванне.

З лета 2015 года працаваў экспертам на ўкраінскім тэлебачанні. У студзені 2017 года прыняў прапанову ўзначаліць беларускі клуб «Крумкачы». Ужо ў маі таго ж года па сямейным абставінам пакінуў мінскую каманду[5].

У студзені 2018 года стаў новым галоўным трэнерам клуба ўкраінскай Першай лігі «Абалонь-Бровар»[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

У якасці іграка[правіць | правіць зыходнік]

У якасці трэнера[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, выхоўвае дачку[7].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]