Уладзімір Міхайлавіч Лабанкоў
Уладзімір Міхайлавіч Лабанкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 лютага 1959 (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (2008) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Уладзімір Міхайлавіч Лабанкоў (нар. 27 лютага 1959, Тарту, Эстонія) — расійскі і беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук (Расія, 2008; Беларусь, 2009), прафесар (спецыяльнасць «Клінічная медыцына», 2009). Член Беларускай асацыяцыі хірургаў (1993), Расійскага таварыства хірургаў-гастраэнтэролагаў (2007), Еўрапейскага таварыства хірургаў (ESS, 2007), Міжнароднай асацыяцыі хірургаў, гастраэнтэролагаў і анколагаў (IASGO, 1997).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў 2-гі Маскоўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут імя М. І. Пірагова (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1982; клінічная ардынатура, спецыяльнасць «Хірургія», 1984); Інстытут хірургіі імя А. В. Вішнеўскага (аспірантура, 1991).
Працаваў у Пскоўскай абласной бальніцы (1984—1992, урач-хірург); Гомельскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1992—2013; кафедра хірургічных хвароб № 1, у 1994—2013 — загадчык кафедры); Пскоўскім дзяржаўным універсітэце (з 2013, факультэт прыродазнаўчых навук, медыцынскай і псіхалагічнай адукацыі, кафедра клінічнай медыцыны, прафесар).
Навуковыя інтарэсы: хірургія; гастраэнтэралогія; грамадскае здароўе і ахова здароўя; клінічная эпідэміялогія і хронабіялогія хірургічных хвароб.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (2009).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Медико-социальные аспекты хирургического лечения больных язвенной болезнью в Беларуси : (клинико-эпидемиологическое исследование) : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.27 ; 14.00.33 : защищена 06.12.2007 : утверждена 11.03.2009 / Лобанков Владимир Михайлович. — Гомель, 2007.
- Медико-социальные аспекты хирургии язвенной болезни в Беларуси / Владимир Лобанков. — [Саарбрюккен, Германия, 2011].
- Лобанков Владимир Михайлович // Путь в науку : кандидаты наук ВУЗов и НИИ Гомельщины. — Гомель, 2007. — Вып. 4. — С. 160.