Уладзімір Міхеевіч Велічэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Міхеевіч Велічэнка
Дата нараджэння 27 красавіка 1916(1916-04-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 2000
Грамадзянства
Род дзейнасці хірург
Навуковая сфера медыцына, хірургія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Уладзімір Міхеевіч Велічэнка (27 красавіка 1916, г. Віцебск — 2000) — беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук, прафесар (1965). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1974)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстытут у 1940 годзе[1]. Пасля вайны працаваў загадчыкам раённага аддзела аховы здароўя, галоўным урачом Віцебскага абласнога анкалагічнага дыспансера[2]. З 1949 года ў Віцебскім медыцынскім інстытуце, з 1963 загадчык кафедры агульнай хірургіі[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар 100 навуковых прац, у т. л. 3 манаграфій[2]. Работы па ілеапластыцы дэфектаў тоўстай і прамой кішак, фізіялогіі і паталогіі органаў стрававання[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Замещение дефектов толстой и прямой кишок илеотрансплантантом. — Мн., 1967
  • Острый панкреатит в эксперименте и клинике. — Мн., 1971
  • Обширные резекции кишечника. — Мн., 1974 (совм. с И. Н. Сипаровым)

Зноскі

  1. а б в г Величенко Владимир Михеевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 109. — 737 с.
  2. а б в Велічэнка Уладзімір Міхеевіч(недаступная спасылка)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Велічэнка Уладзімір Міхеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 1997. — Т. 4. — С. 69.
  • Велічэнка Уладзімір Міхеевіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 524.