Уладзімір Паўлавіч Рэйслер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Паўлавіч Рэйслер
Род дзейнасці інжынер шляхоў зносін
Дата нараджэння 11 лютага 1856(1856-02-11)
Дата смерці 1930(1930)
Грамадзянства
Бацька Павел Іванавіч Рэйслер
Маці Юлія Самуілаўна Рэйслер
Жонка Юлія Сцяпанаўна Рэйслер
Дзеці Вольга, Юлія, Барыс, Георгій, Марыя, Глеб, Аляксандр, Людміла
Месца працы Палескія чыгункі

Уладзімір Паўлавіч Рэйслер (11 лютага 18561930) — дваранін, правадзейны стацкі саветнік (1904), начальнік Палескай чыгункі (1901).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Паўлавіч Рэйслер нарадзіўся ў 1856 годзе ў сям’і надворнага саветніка Паўла Іванавіча Рэйслера і Юліі Самуілаўны Рэйслер. Паводле ўспамінаў яго ўнука, Міхаіла Германа: «Уладзімір Паўлавіч Рэйслер (можа, некалі і „фон Рэйслер“) быў родам з дробнага служылага остзейскага дваранства, якое, здаецца, яшчэ ў пачатку XIX стагоддзя натуралізавалася ў Пецярбургу»[1].

У 1881 годзе скончыў Санкт-Пецярбургскі інстытут[2]. У 1883 годзе паступіў на службу і быў узведзены ў першы класны чын[ru][2]. 10 жніўня 1901 года Уладзімір Паўлавіч Рэйслер заступіў на пасаду начальніка Палескіх чыгунак[3][4]. У 1904 годзе быў узведзены ў чын правадзейнага стацкага саветніка[2].

У гады вайны Уладзімір Паўлавіч Рэйслер служыў начальнікам Маскоўска-Курскай, Ніжагародскай і Мурамскай чыгунак, затым быў прызначаны памочнікам начальніка Упраўлення чыгунак, а ў сакавіку 1917 года — намеснікам начальніка гэтага Упраўлення. У верасні 1917 года ён стаў начальнікам адміністрацыйнага ўпраўлення чыгунак і членам Савета міністра шляхоў зносін. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, ужо ў снежні 1917 года, загадам наркама Елізарава[ru] ён быў вызвалены ад пасады «за нежаданне несці службовыя абавязкі і ўступіць у зносіны са службовымі асобамі, якія прызначаюцца Саветам Народных Камісараў, што пазбаўляе магчымасці наладзіць правільную працу ў наркамаце». Аднак з прыходам у наркамат Фелікса Дзяржынскага ў 1921 годзе на працу зноў былі вернуты прафесіяналы з «былых», у тым ліку і Уладзімір Паўлавіч, які быў прызначаны начальнікам Петраградскай акругі шляхоў зносін[5].

Памёр Уладзімір Паўлавіч Рэйслер у 1930 годзе.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1882 годзе ажаніўся з Юліяй Сцяпанаўнай (1866—1941). У іх было васьмёра дзяцей: Вольга (нар. 1884), Юлія (нар. 1886), Барыс (нар. 1887), Георгій (нар. 1889), Марыя (нар. 1892), Глеб (нар. 1895), Аляксандр (нар. 1896), Людміла (нар. 1904)[6][7].

Юлія Сцяпанаўна разам з дочкамі Вольгай, Юліяй і Марыяй загінулі ў блакаду, Глеб загінуў на вайне, Георгій памёр у 1965 годзе ў Нью-Ёрку[8].

Аляксандр Уладзіміравіч Рэйслер быў інжынерам і пісьменнікам, удзельнічаў у літаратурным кружку «Бадлераўская акадэмія» і быў расстраляны ў 1937 годзе[9][10].

Людміла Уладзіміраўна Рэйслер з 1930 па 1936 год была жонкай савецкага пісьменніка, драматурга і кінасцэнарыста Юрыя Германа[ru]. У 1933 годзе ў іх нарадзіўся сын Міхаіл, які пазней стаў вядомым мастацтвазнаўцам і літаратарам.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Герман 2018, с. 29.
  2. а б в Волков 2016.
  3. Строительство первых дорог (руск.). Сайт «Белорусская железная дорога». Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2023. Праверана 17 красавіка 2023.
  4. Дмитрий Владимиров. По рельсам истории (руск.). Сайт «Железнодорожник Белоруссии» (19 сакавіка 2022). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2023. Праверана 18 красавіка 2023.
  5. Колганов 2014.
  6. Анкеты, представленные гражданскими чинами, согласно приказа Отдела Управления за № 30, буквы "О – Я" (руск.)(недаступная спасылка). Сайт «Архивы Санкт-Петербурга». Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2022. Праверана 28 кастрычніка 2022.
  7. Рейслеры: древо рода (фрагмент) (руск.). Сайт «Российский Родословный Фонд». Праверана 17 чэрвеня 2023.
  8. Позднякова Татьяна. Рейслер Александр Владимирович «…В душе была ожесточенная ясность, надорванность и пустота…» (руск.). Сайт «ВикиЧтение». Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023. Праверана 5 сакавіка 2023.
  9. ДВОРЯНЕ: КНИГА ПАМЯТИ | РЕЙСЛЕР Александр Владимирович (руск.). Сайт «Заклейменные властью». Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2023. Праверана 5 сакавіка 2023.
  10. Рейслер Александр Владимирович (руск.). Сайт «Сахаровский центр». Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2023. Праверана 5 сакавіка 2023.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]