Перайсці да зместу

Уладзімір Пятровіч Алейнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Пятровіч Алейнік
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя скачкі ў ваду
Клуб Дынама Мінск
Нарадзіўся 12 верасня 1959(1959-09-12) (65 гадоў) ці 12 верасня 1952(1952-09-12) (72 гады)
Смалявічы, БССР
Грамадзянства
Гады кар’еры 1976—1986
Рост 184 см

Уладзімір Пятровіч Алейнік (12 верасня 1959[1], Смалявічы) — беларускі савецкі скакун у ваду з 10-мятровага трампліну[1]. Заслужаны майстар спорту СССР (1978). З 1974 інструктар Спартыўнага камітэта БССР. У 1976 годзе паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. Срэбны і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, двойчы чэмпіён Еўропы і двойчы чэмпіён СССР (1976, 1980). Пераможца і прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1].

Першы медаль (бронзу) атрымаў у 16-гадовым узросце на Летніх Алімпійскіх гульнях у Манрэалі, у наступным годзе атрымаў сваё адзінае золата на міжнародных спаборніцтвах — стаў чэмпіёнам Еўропы ў Ёнчэпінгу. Далейшыя выступы таксама былі даволі ўдалыя, хоць і не прыносілі больш першых месцаў[2].

У 1986 скончыў выступы з скачкамі ў ваду і заняўся лыжнай акрабатыкай. У 1987-м выйграў першы чэмпіянат і Кубак СССР па гэтаму віду. Выступаў на этапах Кубка свету ў Лэйк-Плэсідзе і Монт-Габрыэле, але з-за траўмы скончыў актыўную спартыўную кар'еру. У 89-м годзе Алейніка запрасілі трэнерам аўстрыйскай нацыянальнай каманды па фрыстайле. На гэтай пасадзе ён працаваў да 2002 года. Пасля стаў спартыўным чыноўнікам[2].

Зноскі

  1. а б в т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. а б Пируэты судьбы Владимира Алейника Архівавана 22 лютага 2013. (руск.)
  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.