Смалявічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Смалявічы
Smalavicy-administracyja.jpg
Цэнтральная плошча
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першае згадванне
Горад з
Насельніцтва
16 643 чалавекі[1] (2017)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1776
Паштовы індэкс
222210
Аўтамабільны код
5
Афіцыйны сайт
http://smaliavichy.by  (бел.) 
Смалявічы на карце Беларусі ±
Смалявічы (Беларусь)
Смалявічы
Смалявічы (Мінская вобласць)
Смалявічы

Смаляві́чы[2] (трансліт.: Smaliavičy, руск.: Смолевичи) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Смалявіцкага раёна. За 35 км на ўсход ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша. Аўтадарогі злучаюць горад з Чэрвенем, Лагойскам, Смілавічамі. Насельніцтва складае 16 643 чал. (2017)[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваюцца каля 1448 г. як валоданне Доргіевіча. З 1508 г. мястэчка ў Менскім ваяводстве ВКЛ, валоданне князёў Астрожскіх, затым Радзівілаў, Вітгенштэйнаў, Гагенлоэ. Мястэчка моцна пацярпела падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721).

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

У 1793 г. мястэчка адыйшло ў склад Расійскай імперыі, з 1795 г. — цэнтр воласці Барысаўскага павета.

У канцы XVIII — пачатку XIX ст. дзейнічалі 2 фабрыкі (Смалявіцкія лесапільныя прадпрыемствы): лесапільная і дрэваапрацоўчая (18941914 гг.), лесапільная і мукамольная (18901910 гг.) і мануфактура (18951902 гг.). Выраблялі дошкі, шавецкія шпількі, муку і крупы. Мелі паравыя машыны і паравыя катлы. У 18991900 гг. працавала ад 40 чал. (на мануфактуры) да 68 чал. (на фабрыках).

У 19091915 гг. у Смалявічах дзейнічаў шклозавод «Вікторыя» па вырабу ліставога шкла і бутэлек. У 1910 г. на ім працавала 160, у 1913 г. — 95 рабочых.

У пачатку XIX ст. у мястэчку змяшчаўся палац, які згарэў у 1819 годзе. У 1871 г. каля Смалявічаў была пабудавана чыгуначная станцыя Вітгенштэйнаўская. У 1863 г. — земскае народнае вучылішча, паштова-тэлеграфнае аддзяленне, бровар, рамесныя майстэрні па вытворчасці вопраткі і абутку, кузні.

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смалявічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі Смалявічы ўвайшлі ў склад Савецкай Беларусі. У жніўні 1919 — ліпені 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

У 1924 годзе Смалявічы зрабіліся цэнтрам раёна, з 1938 года атрымалі статус гарадскога пасёлка. У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты знішчылі тут 2 тыс. жыхароў, у створаным гета расстралялі каля 3 тыс. чалавек. З 1968 года гарадскі пасёлак атрымаў статус горада. У 1998 годзе Смалявічы атрымалі герб.

У 2008 годзе ў склад горада ўвайшлі вёскі Крыніца, Рабы Слуп, Уборкі [3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемствы машынабудавання, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініцы «Вясна» і «Прыазёрная».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 1,2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 18 июня 2008 г. № 115 Об изменении границ Жодинского, Плисского сельсоветов и г. Смолевичи Смолевичского района
  4. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  7. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — 544 с.: іл. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8. — С. 207.
  8. Ціхаў Гаўрыіл Андрыянавіч // на pawet.net

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]