Уладзімір Піліпавіч Рубацкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Піліпавіч Рубацкі
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1914(1914-06-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 1981
Адукацыя
Тэатр
Узнагароды

Уладзімір Піліпавіч Рубацкі (19 чэрвеня 1914, г. Ашмяны  — 1981) — Заслужаны артыст Літоўскай ССР (1959).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ашмянскую гімназію (1932), Віленскае тэхнічнае дарожнае вучылішча, два курсы юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1935).

Служыў у польскім войску падхарунжым першага пяхотнага палка. Да 1944 года працаваў у Ашмянах ва ўстановах, звязаных, у асноўным, з будаўніцтвам і эксплуатацыяй дарог. У час нямецкай акупацыі Ашмяншчыны прымаў удзел у барацьбе.

З 1944 года ў Беларускім дзяржаўным ансамблі песні і танца, у Дзяржаўным тэатры оперы і балета, у філармоніі і акадэмічным тэатры оперы і балета Літвы.

Стварыў каля 30 мастацкіх вобразаў, выконваў літоўскія і рускія песні, песні замежных кампазітараў. Асноўныя партыі, выкананыя спеваком: Анегіна, Роберта («Яўген Анегін», «Іаланта» П. Чайкоўскага), Рыгалета, Жэрмона, Яга («Рыгалета», «Травіята», «Атэла» Дж. Вердзі), Дэмана («Дэман[ru]» А. Рубінштэйна), Сільвія («Паяцы[ru]» Р. Леанкавала) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рубацкі Уладзімір Піліпавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2014. — С. 18-19.