Перайсці да зместу

Уладзімір Уладзіміравіч Анічкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Уладзіміравіч Анічкін
Дата нараджэння 24 верасня 1949(1949-09-24) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1989)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Уладзімір Уладзіміравіч Анічкін (нар. 24 верасня 1949, станцыя Дабрынка, Варонежская вобласць) — беларускі хірург. Доктар медыцынскіх навук, прафесар.

У 1972 годзе скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.

Навуковая ступень доктара медыцынскіх навук прысуджана ў 1989 годзе. Навуковае званне прафесара прысвоена 31 мая 1990 года. У 1995 годзе праходзіў стажыроўку Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (ЗША).

З 2003 па 2005 гады — прарэктар ГДМУ.

Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровая грамата Міністэрства аховы здароўя Беларусі, Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Зноскі