Уладзімір Юр’евіч Скавародка
Уладзімір Юр’евіч Скавародка | |
---|---|
Нараджэнне |
1 кастрычніка 1954 (70 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Уладзімір Юр’евіч Скавародка (нар. 3 верасня 1963, в. Канахі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Велікалуцкі сельскагаспадарчы інстытут, аграном. Працоўную дзейнасць пачаў памочнікам камбайнёра калгаса «Шлях да камунізму» Мёрскага раёна. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў брыгадзірам, галоўным аграномам калгаса «Шлях да камунізму», намеснікам старшыні калгаса «Баявы партызан», загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела Мёрскага райкама КПБ, старшынёй калгаса «1 Мая». Займаў пасады старшыні Мёрскага раённага аграпрамысловага аб’яднання, старшыні Мёрскага раённага Савета дэпутатаў, першага сакратара Мёрскага райкама КПБ, першага намесніка старшыні Мёрскага райвыканкама — начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, старшыні Мёрскага райвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- Нарадзіліся 1 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Мёрскім раёне
- Выпускнікі Велікалуцкай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэпутаты Мёрскага раённага Савета дэпутатаў
- Старшыні Мёрскага раённага выканаўчага камітэта
- Старшыні калгасаў
- Першыя сакратары райкамаў КПБ