Уладзіслаў Вярыга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзіслаў Вярыга
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1868(1868-06-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 жніўня 1916(1916-08-27) (48 гадоў)
Род дзейнасці збіральнік фальклору
Навуковая сфера філасофія, этнаграфія,фалькларыстыка
Навуковая ступень доктар філасофіі
Вядомая як збіральнік беларускага фальклору

Уладзіслаў Вярыга (9 чэрвеня 1868, г. Пскоў — 27 жніўня 1916) — філосаф і этнограф, збіральнік беларускага фальклору[1]. Доктар філасофіі (1892)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ва ўніверсітэтах Варшавы, Берліна, Прагі і Берна. Займаўся збіральніцтвам беларускага фальклору. Друкаваўся ў часопісе «Вісла». У 1889 годзе ў часопісе «Zbior wiadomosci do antopologii krajowej(польск.) бел.» («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў працу «Беларускія думкі з вёскі Глыбокае Лідскага павету Віленскай губерні, запісаныя ў 1885 годзе», якая змяшчае 45 беларускіх народных песень[1]. Выдаў кнігу «Беларускія паданні» (Львоў, 1889), якая змяшчае 32 беларускія казкі з Лідскага павета[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Верига Владислав // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васілевіч У. А. Збіральнікі: Оскар Кольберг, Зыгмунт Глогер, Іван Берман, Аляксандр Троіцкі, Аляксандр Пшчолка, Эма Яленская-Дмахоўская, Бірута, Уладзіслаў Вярыга, Чэслаў Пяткевіч, Казімір Машынскі / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Навук. рэд. А. С. Фядосік — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. ISBN 5-343-00674-4